Да новых працоўных перамог рухаюцца земляробы КСУП “Ніва-Барсукі”

Да новых працоўных перамог рухаюцца земляробы КСУП “Ніва-Барсукі”

Нивко-3

Зладжаным веснавым канвеерам арганізаваны комплекс палявых работ у КСУП “Ніва-Барсукі”. Увесь працэс наладжаны на належным узроўні, кожны — ад спецыяліста да радавога работніка — добра ведае кола сваіх спраў і імкнецца выконваць іх з пачуццём высокай адказнасці. А інакш тут працаваць і не прывыклі, бо даўно ўзялі сабе за правіла: страціш імгненні вясной — не далічышся ў кішэні і ў засеках увосень.
Калі мясцовыя нізкія землі, упітваючы вільгаць, “дазволілі” тэхніцы ўвайсці ў палі, яна аператыўна накіроўвалася на сельгас­работы. Як адзначыў у размове галоўны аграном Аляксей Семашкевіч, актыўнымі тэмпамі пасеялі ў сельгаспрадпрыемстве збожжавыя: 450 га ячменю і 100 га аўса. Шпарка засявалі палі зернем, якое потым ператворыцца ў налітыя каласкі, механізатары Уладзімір Лебедзеў і Генадзь Макаронак.
Нивко-2

Толькі-толькі завяршылі сяўбу такой стратэгічнай на сённяшні дзень культуры, як цукровыя буракі. Пад іх адведзена 180 га, засеяў якія механізатар Сяргей Гушчын. У гаспадарцы вельмі сур’ёзна ставяцца да вырошчвання салодкіх каранёў, ужо маецца назапашаны ў гэтым пэўны вопыт. Пацвярджэннем таму стаў леташні абласны семінар-вучоба з удзелам спецыялістаў агранамічнай службы Магілёўшчыны, калі ўдзельнікі далі высокую ацэнку “цукровым” палям “Нівы-Барсукоў”.

Нивко-1

Сеялкі тут жа “пераключаны” на сяўбу кукурузы. Каралева палёў згодна планаў зойме 1 тысячу гектараў: 200 га — на зерне, 800 — на зялёную масу — для прыгатавання якасных сакавітых кармоў для грамадскага пагалоўя. Пад кукурузу актыўна ўносіцца арганіка. На гэтым відзе работ заняты механізаваны атрад у саставе Уладзіміра Еўдакімава, Васіля Лебедзева, Аляксея Сямёнава, Аляксея Клімовіча. На пагрузцы ўгнаенняў задзейнічаны Дзмітрый Прэнз. Унесеную арганіку хутка заворвае Анатоль Губараў.

Акрамя таго, у сельгас­прадпрыемстве засталося на 380 га правесці сяўбу зернебабовых, якія таксама папоўняць кармавую базу.
Пакуль усходы яравых яшчэ толькі прадбачацца ў перспектыве, азімыя хутка ідуць у рост. Дапамагчы ў гэтым раслінам адведзена хімічным працэсам. Ужо зроблены 2 апрацоўкі суп­раць шкоднікаў і хвароб пасеваў азімага рапсу. Адметна, што работы з культурай праводзіліся выключна ўначы. Чаму менавіта так — паясніў Аляксей Семашкевіч:
— Удзень на жоўтым цвітучым рапсавым дыване працуюць пчолы, — адзначыў галоўны тэхнолаг палёў. — Не хочацца перашкаджаць гэтым рупліўцам. На апрацаваны ўчастак пчала ўжо не сядзе, пакуль будзе чуць акрамя нектара пах іншых рэчываў…
Завяршаецца хімпраполка збожжавых. Бездакорна на гэтым участку працуюць Алег Сакабіцкі і Аляксандр Петранкоў. Апошні з ранняй вясны ўносіў мінеральныя ўгнаенні. Зараз разам з Рыгорам Шчагловым, які дастаўляе ў поле ваду і хімпрэпараты, дапамагае ўсходам набі­рацца сіл.
— Не паспееш азірнуцца, — усміхаецца кавалер ордэнаў Айчыны ІІІ ступені і Пашаны Аляксандр Петранкоў, — а ўжо хутка настане час і збожжаўборачны камбайн накіроўваць на хлебную ніву, збіраць плады сваёй папярэдняй працы!..
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

На здымках: Рыгор Шчаглоў і Аляксандр Петранкоў; Дзмітрый Прэнз і Аляксей Сямёнаў; Анатоль Губараў.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024