Сям’я Горбачаў з Кіраўска: сакрэты сямейнага шчасця

Сям’я Горбачаў з Кіраўска: сакрэты сямейнага шчасця

Горбач

Міжнародны дзень сям’і быў абвешчаны рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН у 1993 годзе. Устанаўленне гэтага дня ставіць мэтай звярнуць увагу грамадскасці краін на праблемы сям’і.
Як асноўны элемент грамадства, сям’я была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Дзякуючы сям’і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа.
Нягледзячы на ўзрост і сацыяльнае становішча, для кожнага з нас сям’я заўсёды будзе на першым месцы ў жыцці. Сям’я — гэта не проста супольніцтва лю­дзей, што жывуць у адным доме. Гэта цёплыя стасункі, шчасце, узаемавыручка і падтрымка адзін аднаго.

Некалькі месяцаў таму сям’я кіраўчан Андрэя і Анжэлы Горбачаў стала мнагадзетнай — жанчына нарадзіла сына, які стаў у мужа і жонкі трэцім дзіцяці. Сакрэтамі свайго шчасця яны падзяліліся с чытачамі “Кіраўца”.

Сям’я Горбачаў на старонках кіраўскай «раёнкі» з’яўляецца даволі часта. Падставай таму — поспехі і перамогі ў шматлікіх конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, творчыя здольнасці дзяцей, якія бацькі актыўна падтрымліваюць і развіваюць. У любых пачынаннях і добрых справах яны — разам, а ў доме пануе атмасфера любові і даверу.

Галава сям’і Андрэй працуе аператарам тэхналагічнага працэсу на цяплічным камбінаце ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага», яго жонка Анжэла цяпер у дэкрэтным адпачынку. Яны выхоўваюць траіх цудоўных дзяцей — дваіх дачок і сыночка.
…Усё пачалося 17 гадоў таму, калі сябры вырашылі пазнаёміць герояў гэтага артыкула. Іх задума ўвянчалася поспехам — маладыя людзі спадабаліся адзін аднаму, а неўзабаве сталі сустракацца. Праз два гады пара ажанілася, а яшчэ праз год у маладой сям’і з’явілася дачка Маргарыта.
Час ішоў, і Анжэла зноў ашчаслівіла мужа — нарадзілася маленькая Віялета: дарэчы, у той год — 2008-ы, яна стала двухсотым дзіцём Кіраўшчыны.
Дзеці падрасталі, а бацькі рабілі ўсё, каб іх дзяўчынкам было добра і камфортна. Шэсць гадоў таму сям’я пераехала ва ўласны дом, які ўзводзілі сваімі сіламі. Тата па прафесіі — будаўнік, таму неўзабаве на ўчастку з’явіліся лазня і прыгожая альтанка. Сад і ландшафтныя кампазіцыі — заслуга абодвух, муж і жонка ўпрыгожылі ўчастак экзатычнымі дрэвамі і раслінамі — персікі, міндаль, ягады годжы і многае іншае, уладкававалі сажалку, вакол якой высадзілі прыгожыя расліны і паставілі садовыя фігуркі. Адным словам, стварылі цудоўнае месца, якое радуе вока і сэрца.
Анжэла, як захавальніца сямейнага ачага, стварае ўтульнасць і захапляецца рукадзеллем — вышыўка, алмазны жывапіс, дэкаратыўныя вырабы і многае іншае ўпрыгожвае дом. Жанчына неаднаразова ўдзельнічала ў выставах, дэманстравала свае работы на абласных і раённых “Дажынках”.
Андрэй, як сапраўдны мужчына, выбраў для сябе спартыўны накірунак: футбол, валейбол, дартс, удзел у турзлётах. Выступаючы за калектыў ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага», ён займае прызавыя месцы на раённых і абласных спартыўных спаборніцтвах, пра гэта сведчаць шматлікія медалі і дыпломы.
Дзяўчынкі ва ўсім бя­руць прыклад з бацькоў — таксама актыўна праяўляюць сябе ў захапленнях. Старэйшая Маргарыта вучыцца ў 7-м класе, малодшая Віялета — у 3-м. Абедзве наведваюць музычную школу па класе фартэпіяна, а Віялета дадаткова займаецца вакалам і танцамі. За плячыма ў дзяўчынак удзел у розных раённых конкурсах: «Міс Дзюймовачка», «Парад парасонаў», «Фламінга» — і ва ўсіх яны адзначаны дыпломамі і ўзнагародамі. Мама падтрымлівае і дапамагае, да прыкладу, майструе прыгожыя касцюмы да выступленняў.
Два месяцы таму ў сям’і зноў адбылося папаўненне — на свет з’явіўся сынок Уладзімір. Па словах галавы сямейства, будзе каму падтрымаць і працягнуць спартыўныя захапленні бацькі, тым больш што ў двары ўжо гатова валейбольная пляцоўка.
Сям’я імкнецца праводзіць шмат часу ра­зам: выязджаюць на прыроду, па грыбы, ягады.
У мінулым годзе Горбачы прымалі ўдзел у абласным конкурсе «Уладар сяла-2016», дзе занялі другое месца.
Як прызнаецца Анжэла, у юнацтве нават не марыла аб вялікай сям’і, але рана ці позна кожная жанчына прыходзіць да моманту, калі разумее, што гатова да нараджэння яшчэ аднаго дзіцяці.
Анжэла і Андрэй хутка адзначаць дарагі для іх юбілей — 15 гадоў сумеснага жыцця. За гэты час у іх з’явіліся трое цудоўных дзяцей, утульны дом, усе разам яны перажылі шмат радасных момантаў, пераадолелі складанасці. Застаецца пажадаць, каб у будучыні ўсё добрае, што ў іх ёсць, толькі прымнажалася, а ў доме заўсёды панавалі любоў, згода, узаемара­зуменне і дабрабыт!
Юлія ЗАВІШАВА.

 

Последние новости

Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024