Дзяржаўныя ўзнагароды ўручаны прадстаўнікам Кіраўшчыны

Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Цырымонія прайшла 27 чэрвеня ў Палацы Рэспублікі.

У ліку ўзнагароджаных — прадстаўнікі Кіраўшчыны.

Награжденные-2

Згодна распараджэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3.03.2018 №63 рп аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь старшыні Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандру Бутараву за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значныя дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці.

Награжденные-1

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №176 ад 11 мая 2018 года медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны дырэктар ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» Аляксандр Багель за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу.

У спісе ўзнагароджаных больш за 160 чалавек. Гэта вучоныя, сацыяльныя работнікі, урачы, выкладчыкі, работнікі прамысловасці, лясной галіны, аграрыі, будаўнікі, дарожныя работнікі, нафтавікі, прадстаўнікі падатковых органаў, дзяржаўныя служачыя, творчая інтэлігенцыя. Яны ўдастоены высокіх узнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што сярод узнагароджаных вялікая група работнікаў аграпрамысловага комплексу. «Шмат гадоў таму Беларусь зрабіла стаўку на развіццё сельскай гаспадаркі. Час паказаў, што выбар гэты быў абсалютна правільным. Мы поўнасцю забяспечылі сябе прадуктамі харчавання, Беларусь уваходзіць у першую групу краін з высокім узроўнем забяспечанасці харчавання насельніцтва, і гэта прызнаюць міжнародныя эксперты. Забяспечваючы патрэбнасці ўнутранага рынку, беларускія прадпрыемствы захоўваюць і свае экспартныя пазіцыі. Мы зарабляем на экспарце прадуктаў харчавання больш за $5 млрд у год, задача давесці гэты паказчык да $7 млрд. Нашы прадукты харчавання пастаўляюцца на рынкі больш як 60 краін свету», — растлумачыў ён.

Па матэрыялах БелТА.

Фота БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.