Ва ўстановах адукацыі Кіраўшчыны ідуць выпускныя экзамены!
30 мая ў школах Беларусі для рабят прагучаў апошні званок. А з 1 чэрвеня пачаліся выпускныя экзамены, якія працягнуцца да 9 чэрвеня. Адзінаццацікласнікі сёлета здаюць чатыры выпускныя экзамены: матэматыку (кантрольная работа), рускую ці беларускую мовы (пераказ), замежную мову і гісторыю Беларусі (у вуснай форме). Установы адукацыі самі вырашаюць, які прадмет у вызначаны дзень будуць здаваць вучні.
Усе заданні для экзаменаў аб’яўляюцца па радыё і тэлебачанні, пасля чаго яны адразу з’яўляюцца на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Вучні 9 класаў здаюць тры абавязковыя экзамены: па рускай і беларускай мовах, матэматыцы.
На здымку: фотакарэспандэнт рэдакцыі занатаваў момант экзамена па матэматыцы ў 11 «Б» класе СШ №1 г.Кіраўска.