Хлебаробаў Кіраўшчыны мабілізоўвае прадстаячае жніво

Дрозды-Белокуры

Для сяльчан зусім хутка настане чарговы важнейшы перыяд — жніво. Задача, якая стаіць перад хлебаробамі, — адказная: убраць вырашчаны ўраджай у аптымальныя тэрміны і без страт. І да гэтага свайго роду экзамену яны актыўна рыхтуюцца.

У ліку іншых у гэтыя дні пераджніўнымі клопатамі заняты Мікалай Белакурскі і Мікалай Дрозд з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. У абодвух Мікалаяў за плячамі ўжо дзясяткі ўборачных кампаній, як, дарэчы, і іншых відаў палявых работ. Абодва не раз уваходзілі ў лік пераможцаў і прызёраў не толькі раённага спаборніцтва, але і абласнога, і рэспубліканскага. За сваю пачэсную працу ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод: Мікалай Белакурскі — ордэна Пашаны і медаля “За працоўныя заслугі”, Мікалай Дрозд — медаля “За працоўныя заслугі”.

У свой час пачыналі камбайнеры з “Донаў”, якія ўжо сталі гісторыяй. Затым перадавым хлебаробам даручылі больш прадукцыйныя “Джон Дзір” і “Нью Холанд”. І гэтай тэхніцы ўжо шмат год, але механізатары заўсёды падтрымліваюць машыны ў выдатным тэхнічным стане, што пацвярджаецца стабільнымі высокімі намалотамі.

Мы пацікавіліся ў спецыялістаў агранамічнай і інжынернай службаў “Рассвета”, якія наогул планы на жніво ў сельгасарганізацыі. Тут — самыя значныя ў раёне плошчы: каласавыя размешчаны на 3389 га, у тым ліку  пшаніца — на 1685 га, трыцікале — на 160 га, ячмень — на 788 га, авёс — на 60 га, жыта — на 20 га. Астатнія плошчы заняты зернебабовымі. Камбайнеры рыхтуюць да выхаду на палеткі 12 збожжаўборачных машын. Для адвозкі збожжа новага ўраджаю  будзе задзейнічана 10 аўтамашын. Да іх далучыцца таксама водападаючая тэхніка для забеспячэння пажарнай бяспекі.

А перш, чым прыступіць да ўборкі збожжавых, генеральную рэпетыцыю рассветаўцы правядуць на рапсавых палях. Гэтая культура займае 780 га. На абмалот яе выйдуць 8 камбайнаў са спецыяльнымі прыстаўкамі.

На здымку: выдатны працоўны настрой у перадавых механізатараў Мікалая Белакурскага і Мікалая Дразда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.