Заставайцеся з «раёнкай»! Дні падпісчыка прайшлі на Кіраўшчыне з удзелам супрацоўнікаў газеты «Кіравец»

День подписчика-8

Падчас правядзення падпісных кампаній на перыядычныя выданні традыцыйнымі сталі Дні падпісчыка, праводзімыя аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, рэдакцыяй раённай газеты “Кіравец”, раённым вузлом паштовай сувязі.
У аўторак і сераду Дні падпісчыка прайшлі ў аг.Мышкавічы на базе мясцовага СДК і раённага Дома культуры. Падчас сустрэч з сяльчанамі і гара­джанамі надавалася ўвага папулярызацыі друкаваных перыядычных выданняў, іх значнасці ў інфармаванні насельніцтва, рэдакцыяй “Кіраўца” праводзіліся віктарыны, звязаныя з гісторыяй раённай газеты, яе сённяшнім днём, з уручэннем прызоў найбольш дасведчаным падпісчыкам. Культработнікі падрыхтавалі для прысутных музычныя нумары.
У ходзе мерапрыемстваў усе жадаючыя маглі аформіць падпіску на любое выданне на другое паўгоддзе бягучага года ці трэці квартал: для тых, хто падпісаўся на “Кіравец”, быў праведзены розыгрыш спецыяльных прызоў.
У Мышкавічах з уступным словам на Дні падпісчыка выступіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікторыя Бяляўская.
Галоўны рэдактар раённай газеты “Кіравец” Наталля Хадакова на сустрэчах вяла размову аб ролі “раёнкі” ў аператыўным асвятленні падзей і мерапрыемстваў, якія праходзяць на Кіраўшчыне, тэмах і творчых праектах, новаўвядзеннях у змястоўным напаўненні газеты, дызайне, рабоце на сайце, у сацыяльных сетках і па іншых пытаннях.
Знаўцамі гістарычнага летапісу “Кіраўца”, сучасных тэм і рубрык паказалі сябе ў Мышкавічах Яўген Пішчалін, Тамара Ліпоўская, Ала Караткова, Алена Бяляўская, у Кіраўску — Людміла Лукановіч, Вінера Чарнаокая, Раіса Дзедулевіч, Наталля Букатая, Інэса Падаляк, Ала Печань. За найбольшую колькасць адказаў віктарыны асобныя атрымалі сертыфікаты на квартальную падпіску на раённую газету.
Адбыўся розыгрыш спецыяльных прызоў “Кіраўца” для тых, хто менавіта ў гэты дзень аформіў падпісны абанемент на “раёнку”.
Для ўсіх прысутных таксама была праведзена традыцыйная латарэя, дзе многім па­шчасціла выйграць права на бясплатную публікацыю віншавання ці аб’явы на старонках “Кіраўца”, фірменны каляндар раённай газеты, прызы.
У Кіраўску на Дні падпісчыка прысутнічала аглядальнік «Народной газеты» Валерыя Гаўрушава, якая адзначыла адметнасці выданняў, уваходзячых у медыя­холдынг «Советская Белоруссия», правяла віктарыну і розыгрыш прызоў для актыўных падпісчыкаў.
Фота Юліі ЗАВІШАВАЙ і Аляксандра ХАХЛОВА.

День подписки-7

День подписки-6

День подписки-3

День подписки-4

День подписки-5

День подписки-1

День подписки-2

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.