На Кіраўшчыне ўрачыста адзначылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Незалежнасць-14

Урачыста на Кіраўшчыне адзначылі галоўнае свята краіны — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Нягледзячы на крыху халаднаватае для гэтага часу надвор’е, выдатны настрой панаваў у Кіраўску на працягу ўсяго дня. Нават дождж, які ішоў некалькі дзён напярэдадні, прыпыніўся, нібыта даўшы магчымасць кіраўчанам акунуцца ў атмаферу свята.

Традыцыйна святочныя мерапрыемствы пачаліся каля Кіраўскай дзіцячай школы мастацтваў  з цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да брацкай магілы воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Пад гукі марша у выкананні духавога аркестра «Фанфары Кіраўска» пад кіраўніцтвам Аляксандра Хадакова, калона дэлегацый працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, арганізаваных структур грамадскіх і прафсаюзных арганізацый рушыла па вуліцы Кірава да раённага Дома культуры. Ва ўрачыстым картэжы на аўтамабілях у суправаджэнні эскорту — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

У фае другога паверха РДК была арганізавана выстава майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, навучэнцаў школ мастацтваў, устаноў адукацыі.

Насычанай была праграма тэтралізаванага святочнага канцэрта «Беларусь! Мая слава, надзея і гонар!»», які праходзіў на сцэне. Усіх прысутных шчыра вітала старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава.

На плошчы імя Кірава быў арганізаваны выязны гандаль Кіраўскага райспажыўтаварыства, прадпрымальнікаў. На працягу ўсяго дня ў гарадскім парку «Ля фантана» працавалі дзіцячыя атракцыёны.

Для аматараў спорту і прыхільнікаў здаровага ладу жыцця былі наладжаны спаборніцтвы па міні- футболе, шашках, армрэстлінгу, падняцці гіры, скачках на скакалцы, дартсе.

 

Больш падрабязна чытайце ў №49 «Кіраўца» за 2018 год. Вашай увазе — фотарэпартаж са святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) у Кіраўску.

IMG_75872

 

Незалежнасць-2

Незалежнасць-3

Незалежнасць-4

Незалежнасць-5

Незалежнасць-6

Незалежнасць-7

Незалежнасць-8

Незалежнасць-9

Незалежнасць-10

Незалежнасць-11

Незалежнасць-12

Незалежнасць-13

Незалежнасць-14

Незалежнасць-15

Незалежнасць-16

Незалежнасць-17

Незалежнасць-18

Незалежнасць-19

Незалежнасць-20

Незалежнасць-21

Незалежнасць-22

Незалежнасць-23

Незалежнасць-24

Незалежнасць-25

Незалежнасць-26

Незалежнасць-27

Незалежнасць-28

Незалежнасць-29

Незалежнасць-30

Незалежнасць-31

Незалежнасць-32

Незалежнасць-33

Незалежнасць-34

Незалежнасць-35

Незалежнасць-36

Незалежнасць-37

Незалежнасць-38

Незалежнасць-39

Незалежнасць-40

Незалежнасць-41

Незалежнасць-42

Незалежнасць-43

Незалежнасць-44

Незалежнасць-45

Незалежнасць-46

Незалежнасць-47

Незалежнасць-48

Незалежнасць-50

Незалежнасць-51

Незалежнасць-52

Незалежнасць-53

Незалежнасць-54

Незалежнасць-55

Незалежнасць-56

Незалежнасць-57

Незалежнасць-58

Незалежнасць-59

Незалежнасць-60

Незалежнасць-61

Незалежнасць-64

Незалежнасць-62

Незалежнасць-63

Незалежнасць-65

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.