Свята “Купальскі карагод” прайшло ў Мышкавічах

Карагод-3

Карагод-2

Карагод-1

З мэтай азнаямлення дзяцей з народным святам Купалля, выхавання павагі і любові да народнай спадчыны, спрадвечных традіцый беларусаў, 6 ліпеня у дзіцячым садку “Вясёлка” аг. Мышкавічы прайшла фізкультурная забава “Купальскі карагод” для выхаванцаў старэйшых  і сярэдніх груп.  Яно было прысвечана старажытнаму народнаму святу “Купалле”, якое традыцыйна адзначаецца ў нашым дзіцячым садку. Аб гэтым расказала кіраўнік фізічнага выхавання названай установы адукацыі Наталля Беляшова. 

Дзяцей чакала сустрэча з Купалінкай і Вядзьмаркай. Дарослыя і дзеці разам спявалі песні, вадзілі карагоды, гулялі ў традыцыйныя беларускія гульні “Ручаёк”, “Прэла-гарэла” і іншыя. Вядзьмарка пырскала дзяцей вадой, хацела апекці крапівою. А потым паведаміла ўсім пра чароўнае купальскае вогнішча, якое ачышчае ад няўдач ды гора і зараджае на увесь наступны год шчасцем і ўдачай. А гэта ніколі лішнім не бывае. Вельмі весела было, калі дзеці і дарослыя  скакалі праз бутафорскае вогнішча.  

Купалінка распавядала дзецям, што  галоўным героем Іванава дня з’яўляецца кветка папараці, Перунова кветка, як яе называлі продкі. Кажуць, што роўна ў поўнач усяго на некалькі імгненняў раскрываецца яе чароўнае вогненнае вока, і што таму, хто паспее яе сарваць, становіцца бачным любы клад, як бы глыбока ён ні знаходзіўся, і ўсе жаданні ўладальніка кветачкі папараці спраўджваюцца.
Кульмінацыяй свята стаў пошук папараць-кветкі. І самыя шчаслівыя яе знайшлі.

 

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024