Цікава, насычана і карысна праходзяць дні ў маладзёжным патрыятычным лагеры “Пакаленне NEXT” у Барсуках.

Цікава, насычана і карысна праходзяць дні ў маладзёжным патрыятычным лагеры “Пакаленне NEXT” у Барсуках.

На працягу ўсяго адыходзячага лета не змаўкалі звонкія дзіцячыя галасы на вучэбна-спартыўнай базе “Барсукі”. Змена за зменай тут працаваў аздараўленчы лагер для выхаванцаў СДЮШАР, праходзілі разнастайныя спаборніцтвы, у тым ліку абласныя алімпійскія дні моладзі, спартакіяда ДЮСШ. За час лагерных змен у Барсуках аздаравілася каля 100 школьнікаў. А ў гэтыя дні тут працуе маладзёжны патрыятычны лагер “Пакаленне NEXT” імя першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата. Пра тое, як арганізавана работа лагера, чым займаюцца яго ўдзельнікі, мы папрасілі расказаць яго начальніка — в.а. старшыні райкама ГА “БРСМ” Алега Бойку:

— Маладзёжны лагер патрыятычнай накіраванасці ў раёне арганізоўваецца ўжо не першы год — ён стаў традыцыйным. Сёлетні распачаў сваю работу 20 жніўня і разлічаны на 9 дзён з кругласутачным знаходжаннем. Рабяты, а іх 20 чалавек, — гэта непаўналетнія рознага ўзросту: ад 12 гадоў і больш, пераважна вучні з СШ №1 райцэнтра, а таксама сямёра навучэнцаў з Жыліцкага сельгаскаледжа, ёсць прадстаўніца філіяла ЖДСГК “Кіраўскі прафесійны ліцэй”. Трэба адзначыць, што ў саставе ўдзельнікаў маюцца і прадстаўнікі так званых падуліковых катэгорый — якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.

У рабят камфортныя ўмовы для пражывання, у будынку базы маюцца ўтульныя спальныя пакоі, санвузел, душавая, а таксама на тэрыторыі ёсць лазня. Большую частку часу юнакі і дзяўчаты праводзяць на свежым паветры.

Работу лагера арганізоўваюць трое дарослых. Акрамя начальніка з рабятамі працуюць выхавацелі — гэта выкладчык Жыліцкай СШ Іван Храмянкоў і студэнтка Мазырскага дзяржпедуніверсітэта імя І.П.Шамякіна Анастасія Кузняцова. З калегамі мы пастараліся распрацаваць шэраг разнастайных мерапрыемстваў, каб дні, праведзеныя ўдзельнікамі ў змене, былі максімальна цікавымі, пазнавальнымі і карыснымі для здароўя.

Паколькі лагер мае патрыятычны накірунак, былі запланаваны экскурсіі ў в.Боркі на мемарыяльны комплекс “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”, у п.Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, дзе размешчаны мемарыяльны комплекс памяці беларускіх дзяцей — ахвяр фашызму. Яшчэ за межы нашага раёна выязджалі ў Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці: у басейн, які знаходзіцца аг.Ціхінічы, і на Крушынаўскае возера, дзе быў арганізаваць выязны пікнік.

Шмат карыснай і пазнавальнай інфармацыі ўдзельнікі лагернай змены павінны ўзяць для сябе з сустрэч з прадстаўнікамі розных служб і прафесій. Так, гутарку на тэму адказнасці непаўналетніх за правапарушэнні праводзілі супрацоўнікі пракуратуры раёна і райаддзела ўнутраных спраў. На тэму бяспекі жыццядзейнасці, у тым ліку пажарнай бяспекі з рабятамі пагаварылі работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, у юнакоў і дзяўчат была магчымасць самім на нейкі час адчуць сябе выратавальнікамі: прымераць спецвопратку, раскруціць пажарныя рукавы і прымацаваць іх да разгалінавання з вентылем, патушыць імправізаваны пажар. На медыцынскія тэмы ўдзельнікі лагера пагутарылі з фельчарам Барсукоўскага ФАПа. Цікавую віктарыну для рабят падрыхтавалі супрацоўнікі Кіраўскай цэнтральнай бібліятэкі.

Безумоўна, штодзень час юнакоў і дзяўчат быў запоўнены спартыўнымі спаборніцтвамі. Цікава праходзяць турніры па дартсе, шашках, шахматах, валейболе, футболе. Прычым наладжваюцца спаборніцтвы не толькі паміж рабятамі з лагера, у госці да іх наведваюцца мясцовыя школьнікі і моладзь. Сяброўскія сустрэчы па розных відах спорту выклікаюць вялікую цікавасць. А, бадай, самай запамінальнай стала спартландыя.

Акрамя адпачынку нашы рабяты зрабілі карысную справу: у межах акцыі “Чысты бераг” прыбралі прыбярэжную паласу каля возера ў Барсуках (на здымках).

А наогул кожны дзень знаходжання ў лагеры ў прадстаўнікоў маладога пакалення звязаны з пазітывам. Не толькі ад усіх мерапрыемстваў, якія праходзяць і запланаваны, але, ў першую чаргу, ад цесных зносін паміж сабой. Чаго толькі каштуюць сумесныя сустрэчы каля кастра, знаёмствы, цікавыя жыццёвыя аповеды, якімі рабяты дзеляцца адзін з адным, вясёлыя гісторыі. А якія смачныя стравы гатуюцца на вогнішчы, і які выдатны апетыт на прыродзе!..

Змена ў лагеры пралятае вельмі хутка. Але ўпэўнены, што рабяты яе запомняць надоўга, і ў кожнага яна будзе звязана з самымі цёплымі, незабыўнымі ўражаннямі.

Запісаў Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024