На фінішы жніво ў КСУП “Чырвоны баец”

На фінішы жніво ў КСУП “Чырвоны баец”

Боец-4

Камбайнеры Дзяніс Казанцаў, Аляксандр Сіндараў і Валерый Дырыкаў

Літаральна месяц таму і крыху пазней праліўныя штодзённыя дажджы многіх памкнулі задумацца: а як жа будзе з ураджаем?.. Штогод, пачынаючы не толькі з вясны, але і з восені папярэдняга года гаспадары дба­юць пра будучыя вынікі карпатлівай працы, робяць дзеля гэтага ўсё ад іх залежачае. Аднак прырода ўносіць свае карэктывы…

— Чакаць ад прыроды літасці не даводзіцца, ды і не ў нашых правілах! — так распачаў гаворку з намі старшыня КСУП “Чырвоны баец” Сяргей Лянкевіч падчас наведвання выязной рэдакцыяй “Кіраўца” палёў сельгаспрадпрыемства. — Што ні кажы, а сяльчане, сапраўдныя вяскоўцы-працаўнікі, на першы план заўсёды ставілі ўласныя сілы, а ўжо тады маглі “скардзіцца” на прыродныя перыпетыі…
Прыкладам слоў кіраўніка сталі аб’екты сельгаспрадпрыемства, на якіх мы пабывалі, і людзі, якіх мы сустрэлі, сваёй працай у гэтым запэўнілі спаўна.

Боец-1

Перадавы вадзіцель Аляксандр Ермалаеў перавёз звыш тысячы тон збожжа

Усе галоўныя сілы ў гэты перыяд накіраваны на жніво — кожную пагодную хвіліну неабходна выкарыстаць з найбольшай прадукцыйнасцю, паспець як мага хутчэй сабраць усё вырашчанае да зярнятка. З задачай работнікі ўжо амаль справіліся — уборка збажыны ў гаспадарцы практычна на фінішы. На ўчарашнюю раніцу было ўбрана 1154 га ці 95% ад плана. Намалочана 3144 т пры сярэдняй ураджайнасці 27 ц/га.
— Пэўныя складанасці, безумоўна, прысутнічалі. Сваё слова адносна раслін, як вядома, сказала надвор’е, — распавядае Сяргей Лянкевіч. — Спёка ў маі-чэрвені, затым “праліўны” ліпень… Разлічвалі на большы ўраджай, але ўсё ж, лічу, пры сёлетніх няпростых умовах агульны каравай выйшаў неблагі. За гэта — вялікі дзякуй нашым працаўнікам!
У цэлым, як адзначыў кіраўнік “Чырвонага байца”, жніво праходзіць без збояў. Хаця без дробных паломак камбайнаў не ўдаецца абысціся. Яно і не дзіўна: на момант пачатку ўборачнай кампаніі самая “малодшая” з пяці наяўных зернеўборачных машын 2009 года, астатнія — яшчэ ранейшага “ўзросту”. Імпульс жніву быў зададзены па ходу жніва: у гаспадарку паступіў новы камбайн КЗС-GS-12А1 — працэс уборкі збожжа адразу ж паскорыўся.
Зладжанасцю ў рабоце, адказнасцю да даручанай справы вызначаюцца мясцовыя камбайнеры: гэта і ўмудроныя вопытам механізатары, і іх маладзейшыя калегі, кожны з якіх дасканала, прафесійна валодае тэхнікай. Добрых слоў заслугоўвае работа Валерыя Дырыкава, Андрэя Новіка, Аляксандра Сіндарава, Яўгена Ліхадзіеўскага, Дзяніса Казанцава, Руслана Долгага.
Не меншай адказнасцю вызначаюцца і вадзіцелі, якія не даюць прастойваць камбайнам. Хутка дастаўляюць намалочанае збожжа на далейшую перапрацоўку Аляксандр Ермалаеў, які па ходу ўборачнай кампаніі перакрочыў тысячны рубеж, Юрый Кітоў, Мікалай Аляксееў, Віктар Сенчукоў, Юрый Іваніцкі, Міхаіл Барадзін, Аляксандр Стральцоў.

Боец-3

На ачыстцы зерня працуе Анатоль Грэбень

Увесь сабраны ўраджай поўнасцю “прапускаецца” праз сушыльную гаспадарку. Тут таксама рабочы працэс наладжаны належным чынам. За апрацоўкай зерня ўважліва назіраюць круглыя суткі па­зменна аператары Дзмітрый Малахаў з Юрыем Кірэевым, Сяргей Рубан з Аляксандрам Малахавым. Пралельна вя­дзецца падрыхтоўка насення пад азімую сяўбу. З ачысткай зярнят выдатна спраўляецца вопытны Анатоль Грэбень. Дарэчы, як было адзначана, план па падрыхтоўцы насеннага фонду пад азімыя культуры поўнасцю выкананы, і нават са страхавым фондам: у засекі засыпана больш за 300 т.
Паколькі гаворка закранула сяўбу пад ураджай будучага года, то і ў гэтым накірунку ў “Чырвоным байцы” вядуцца актыўныя работы. Палі вызваляюцца ад саломы — яна ўбрана і звезена больш, чым з 300 га. На гэтым участку шчыруюць з прэс-падборшчыкамі Віктар Аляксееў і Аляксандр Масюковіч, а таксама са здрабняльнікам — Віталь Бяляўскі.

Боец-5

Механізатар Аляксандр Муха

Вызваленыя палі тут жа заворваюцца. Тут актыўна працуюць Яўген Кандраценка з Паўлам Букатым. На падмене іх, калі ёсць неабходнасць, — Аляксандр Муха.
Наогул адзін аднаго механізатары падмяняюць на розных участках. Тыя ж Віктар Аляксееў і Павел Букаты, да прыкладу, задзейнічаны і на нарыхтоўцы кармоў — гэты працэс таксама на кантролі ў мясцовага кіраўніцтва. Павел заняты на касьбе, Віктар — скатвае ў рулоны і закансервоўвае зялёную масу ў стрэйч-плёнку. Для будучага статка нарыхтавана 5300 т сенажу, пад поўную патрэбу неабходна назапасіць яшчэ 1 тыс.т.

Боец-2

Смачныя абеды для работнікаў гатуе калектыў павароў на чале з Аленай Малахавай (крайняя справа)

Значныя спадзяванні ў сельгаспрадпрыемстве на кукурузу, пасевы якой сёння радуюць вока. “Каралеве палёў”, у адрозненні ад збожжавых, праліўныя дажджы, якія ішлі практычна ўвесь ліпень, вельмі паспрыялі. Займаюць пасевы культуры 600 га, з якіх 250 га адведзена на зерне. Менавіта з іх у “Чырвоным байцы” спа­дзяюцца спаўна кампенсаваць надабор каласавых. Няхай гэтыя планы ажыццявяцца.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024