Першы ў вобласці экіпаж-тысячнік — з «Рассвета»!

Дрозды

Сёння стала вядома прыемная навіна: першымі ў вобласці тысячнага рубяжу па намалоту збожжавых дасягнуў рассветаўскі экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў саставе Мікалая Дразда і Андрэя Дразда!

(Больш падрабязна аб гэтым — у наступным нумары газеты и на нашым сайце).

Нядаўна мы паведамлялі пра вадзіцеля ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Валерыя Шчэрбіча, які першым на Магілёўшчыне перавёз тысячу тон збожжа ад камбайнаў.

Віншуем руплівых працаўнікоў “Рассвета” з высокімі працоўнымі дасягненнямі!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.