Члены пярвічнай арганізацыі БРСМ СШ №1 дапамагалі ў добраўпарадкаванні прысядзібнага ўчастка


Аказанне дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы ў вырашэнні бытавых пытанняў — у цэнтры ўвагі моладзі раёна, у тым ліку і членаў пярвічнай арганізацыі БРСМ СШ №1.
Таму калі сямейная пара Рыгора Захаравіча і Алены Мікалаеўны Каганаў звярнулася да дырэктара СШ №1 М.Ц.Казлова з просьбай аб дапамозе ў добраўпарадкаванні прысядзібнага ўчастка, літаральна на наступны дзень школьнікі з’явіліся на іх падворку.
Чацвёра адзінаццацікласнікаў — Уладзіслаў Комар, Арцём Заблоцкі, Павел Мацюшонак і Максім Іваноў з энтузіязмам узяліся за справу. Гаспадары дома з радасцю назіралі, як хутка і акуратна працавалі рабяты.
Пасля завяршэння работ Рыгор Захаравіч і Алена Мікалаеўна запрасілі хлопцаў на чаяпіцце. Школьнікі з інтарэсам паслухалі іх цікавы расказ аб гадах юнацтва і маладосці, а таксама ваенным ліхалецці, праз якое давялося прайсці.
Па словах Р.З.Кагана, удзячнасці за дастойнае выхаванне заслугоўваюць як бацькі рабят, так і іх настаўнікі, у тым ліку класны кіраўнік Н.В.Бацян. Калі ўсе будуць ставіцца з такой павагай да пажылых, да гісторыі краіны, да сваёй малой радзімы, нашу Беларусь чакае светлая і дастойная будучыня.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.