Прафесійнае свята адзначаюць аўтамабілісты Кіраўшчыны

На першы погляд здаецца, што вадзіцелем быць не складана. Аднак гэтая прафесія ўключае ў сябе не толькі кіраванне транспартнымі сродкамі. Важна таксама кантраляваць выкананне пасажырамі правілаў праезду, іх камфорт, забяспечваць захаванасць грузаў і іншае. Калі ўзнікае няспраў-
насць або паломка, вадзіцель ацэньвае сітуацыю і прадпрымае адпаведныя меры. Прафесіянал павінен хутка ацэньваць сітуацыю на дарозе, выдатна арыентавацца, быць пільным, цярплівым, хутка прымаць правільныя рашэнні, пазбягаючы небяспечных сітуацый.

Менавіта такія людзі працуюць у Кіраўскім філіяле Аўтапарк №14 ААТ «Магілёўаблаўтатранс». Работнікі арганізацыі штодня перавозяць вялікую колькасць грузаў па тэрыторыі Беларусі і за яе межы. Асноўныя заказчыкі — дарожна-будаўнічыя арганізацыі. Аўтамабілі маркі МАЗ, з якіх у асноўным складаецца грузавы парк, перавозяць будаўнічыя грузы, пясок, пясчана-гравійная сумесь, асфальтабетон. Падчас уборачнай кампаніі аўтамабілісты спяшаюцца на дапамогу сяльчанам: ажыццяўляецца перавозка збожжа і цукровых буракоў.
У Расійскую Федэрацыю транспартам філіяла пастаўляюцца шыны, ліфты і іншыя грузы. У цэлым за 9 месяцаў 2018 года прабег міжнародных аўтамабіляў склаў 290,6 тыс.км, было перавезена 14,6 тыс.т. Усяго грузавымі аўтамабілямі перавезена 62,7 тыс.т і выканана 3446,2 тыс.т/км.
Пасажырскія перавозкі арганізацыя ажыццяўляе па раёне і вобласці, таксама арганізуюцца паездкі па разавых заяўках кліентаў. Прабег аўтобусаў за 9 месяцаў склаў 533,6 тыс.км., пасажыраабарот — 7314,3 п/км.
Маршрутная сетка ў сельскай мясцовасці распрацавана на аснове вывучэння пасажырапатоку з улікам патрэб насельніцтва ў перавозках. Яна ахоплівае населеныя пункты, у якіх больш за 10 двароў, цэнтральныя ся-
дзібы сельгасарганізацый і сельскіх Саветаў, агульная працягласць складае 990 км. Аўтобусы курсіруюць па 20-ці прыгарадных маршрутах, ёсць таксама адзін міжгародні.
Грузавыя і пасажырскія аўтобусныя перавозкі ў філіяле Аўтапарк №14 ажыццяўляюць 15 грузавых аўтамабіляў і 14 аўтобусаў.
Дыягнастычнай станцыяй, якая працуе ў аўтапарку, за 9 месяцаў 2018 года было праверана 3189 аўтамабіляў.
Чысты прыбытак ад рэалізацыі паслуг склаў 49,7 тыс.руб.

У філіяле працуюць старанныя, добрасумленныя людзі. Нельга не адзначыць іх ролю ў сучасным жыцці грамадства. Дзякуючы працы работнікаў, дзень за днём хутка і якасна дастаўляюцца грузы, а кожны, хто карыстаецца пасажыраперавозкамі, своечасова прыбывае на месца.
Да прафесійнага свята Ганаровай граматай ААТ «Магілёў­аблаўтатранс» узнагароджаны вадзіцель 2 класа Аляксандр Габрусь, а Падзяка райвыканкама аб’яўлена галоўнаму інжынеру Сяргею Галко.
Прафесійна выконваюць свае абавязкі вадзіцелі самазвалаў Валерый Сакадынец, Анатоль Бандарэнка, Ігар Маскалёў, ва­дзіцелі-міжнароднікі Уладзімір Палянскі, Аляксандр Іваноў, Юрый Шапоткін, вадзіцелі аўтобусаў Валянцін Пацыенак, Міхаіл Русаў, Аляксандр Котаў, Аляксандр Вішнеўскі, Леанід Акушэвіч, Аляксандр Бычкоў.
Не варта забываць і пра тых, хто клапоціцца аб спраўнасці аўтамабіляў, падтрымліваючы іх у добрым тэхнічным стане. Гэта слесары па рамонце аўтатранспарту — маладыя спецыялісты Уладзіслаў Гогалеў, Сяргей Карпаў.
Каб паказваць добрыя вынікі, паляпшаць якасць абслугоўвання насельніцтва, развіваць і памнажаць усё, чаго дасягнулі раней, трэба быць сапраўды адданымі сваёй справе. Такімі працаўнікамі і з’яўляюцца работнікі аўтапарка №14.
Юлія ЗАВІШАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024