Кіраўчане прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у Магілёве

Кіраўчане прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у Магілёве

У мінулую суботу ў Магілёве прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК . Удзел у іх прыняла дэлегацыя нашага раёна ў саставе старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава, старшыні райсавета дэпутатаў Галіны Слабоднікавай, першага намесніка старшыні райвыканкама — начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Сухадольскага, ганаровага грамадзяніна раёна Аляксандра Серакова, кіраўнікоў і перадавых работнікаў сельгасарганізацый.

З самага ранку каля Палаца культуры вобласці разгарнулася выстава-кірмаш народнай творчасці “Ураджай талентаў Магілёўшчыны”. Майстры і ўмельцы з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю прадставілі тэматычныя экспазіцыі па розных відах рамёстваў. Працавалі аб’екты гандлю і грамадскага харчавання. Тут жа была адлюстравана тэматыка дасягненняў працаўнікоў вёскі, поспехі ва ўборцы ўраджаю 2018 года ў форме выставачных кампазіцый.

Удзельнікі і госці свята змаглі назіраць выставу прыгожа аздобленых караваяў з прадстаўленнем рэгіянальных асаблівацяў выпечкі, экспанатаў па вырошчванні агародніны і садавіны. Праходзілі прэзентацыі і дэгустацыі прадукцыі вядучых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу рэгіёнаў.

Шмат хто з ахвотай і цікавасцю наведаў Кіраўскае падвор’е, якое з выдумкай і фантазіяй аформілі прадстаўнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, КСУП “Чырвоны баец”, ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, культработнікі Кіраўшчыны, самадзейныя артысты.

У выставе-продажу вырабаў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці “Вуліца маладосці, навукі і творчасці” прынялі ўдзел прадстаўнікі Жыліцкага сельгаскаледжа. Магіляўчане і госці абласнога цэнтра частаваліся духмянымі яблыкамі з сада ўстановы адукацыі, набывалі іншую прадукцыю.

Працавалі на выставе-кірмашы тэматычныя інтэрактыўныя гульнявыя пляцоўкі, кірмашоўскія атракцыёны, гасцей радавалі спевамі і музыкай самадзейныя творчыя калектывы. Жадаючыя маглі паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах. Многія папоўнілі ўласныя запасы сельскагаспадарчай і іншай прадукцыяй.

Творчыя калектывы вобласці прадстаўлялі гледачам канцэртныя выступленні на святочнай пляцоўцы “Ля фантана”. Сваю праграму паказалі і самадзейныя артысты Кіраўшчыны.

Вялікую цікавасць выклікала выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, дзе можна было пазнаёміцца з яе ўзорамі. Сучасныя машыны і агрэгаты знаходзяцца сёння на службе ў аграрыяў Магілёўшчыны, з іх дапамогай сяльчане дабіваюцца высокіх вытворчых паказчыкаў у вырошчванні сельгаспрадукцыі.

Шэраг лепшых працаўнікоў вобласці ўшаноўвалі ў малой зале Палаца культуры вобласці. Адкрываючы мерапрыемства, намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч адзначыў, што працавітасць, цярпенне і любоў да малой радзімы з’яўляюцца жыццёвымі каштоўнасцямі і арыенцірамі аграрыяў вобласці.

Здароўя і дабрабыту пажадаў прысутным старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Сямёнаў. Ён адзначыў, што праца сяльчан — адна з самых цяжкіх. Нельга дакладна прадказаць, якім будзе год па ўмовах надвор’я і ці прынясуць максімальныя рэзультаты затрачаныя сілы і час. Але спецыялісты Магілёўшчыны ў сёлетняй уборачнай кампаніі паказалі сябе дастойна, што дало магчымасць аграрнаму сектару з упэўненасцю глядзець у будучыню. Валерый Сямёнаў уручыў шэрагу ўдзельнікаў Падзяку Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, у іх ліку — галоўнаму аграному КСУП “Ніва-Барсукі” Аляксею Семашкевічу.

Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК была ўзнагароджана аператар машыннага даення ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Галіна Лёгкая, яе ўручыў старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль.

Урачыстая сустрэча афіцыйных дэлегацый перадавікоў аграпрамысловага комплексу раёнаў і гарадоў Магілёўшчыны адбылася каля Палаца культуры вобласці. Шчырыя апладысменты гучалі ў адрас лепшых сельскіх працаўнікоў Прыдняпроўскага краю.

У выставачнай зале Палаца культуры вобласці адкрылася персанальная выстава вядомага беларускага мастака Ларысы Журавовіч “Аб творчасці, каханні і самай звычайнай глыбінцы”. Кіраўніцтва вобласці, прадстаўнікі дэлегацый маглі пазнаёміцца з яе работамі, аб’яднанымі ў арт-праект, які аб’ехаў усе раёны Магілёўшчыны.

У фае Палаца культуры вобласці гасцям свята быў прадстаўлены парад-дэфіле дзявочых касюмаў “Залатая саломка”, прыгажосць і арыгінальнасць якіх не пакінула раўнадушнымі прысутных.

У вялікай глядзельнай зале Палаца адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны і святочны канцэрт, прысвечаны прафесійнаму святу аграрыяў.

На цырымоніі прысутнічалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання  — дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іван Смільгінь, намеснік міністра лясной гаспадаркі Уладзімір Крэч, Герой Сацыялістычнай Працы Аляксандр Байкоў, кіраўнікі Магілёўскай вобласці мінулых гадоў, дэлегацыі гарадоў і раёнаў вобласці, спецыялісты прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Уладзімір Даманеўскі прыняў рапарт аб завяршэнні на Магілёўшчыне асноўных сельскагаспадарчых работ. Шчырымі апладысментамі прысутныя сустрэлі вялікі духмяны каравай вобласці як сімвал сабранага земляробамі  ўраджаю. Яшчэ адзін сімвал — залацісты сноп уручыў губернатару вобласці старшыня Магілёўскага абласнога Аграпрамысловага Саюза, дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель.

Звяртаючыся да прысутных,Уладзімір Даманеўскі падкрэсліў вялікае значэнне аграрнага сектара для вобласці, які фарміруе каля 13% рэгіянальнага прадукта, а ў сферы вытворчасці — амаль чвэрць, саступаючы толькі прамысловасці рэгіёна. Кіраўнік вобласці адзначыў, што агульны валавы збор зерня на Магілёўшчыне сёлета склаў больш, чым 760 тыс.т. Гэта чацвёрты паказчык сярод рэгіёнаў рэспублікі. Сёлета атрыманы рэкордны ўраджай кукурузы на зерне — амаль 120 тыс.т, што ў 5 разоў перавышае ўзровень мінулага года. Намалочана 56 тыс.т масланасення рапсу, накапана 113 тыс.т бульбы, сабрана амаль 12 тыс. т агародніны, атрымана больш за 9 тыс.т льновалакна. Атрыманы важкі ўраджай цукровых буракоў — звыш 313 тыс. т, што на 30% перавышае леташні ўзровень.

Уладзімір Даманеўскі падкрэсліў, што сённяшняя задача аграрыяў не толькі накарміць насельніцтва, забяспечыўшы харчовую бяспеку, але і арганізаваць эфектыўную і экспартаарыентаваную вытворчасць, стварыць прадукт, які будзе добра прадавацца на знешніх рынках.

Кіраўнік рэгіёна адзначыў, што сельгасарганізацыямі вобласці створана трывалая кармавая база і забяспечана якаснае захаванне кармоў. Для тэхналагічнага вядзення ўсіх працэсаў у расліннаводстве ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база.

Губернатар пажадаў працаўнікам палёў і ферм, кіраўнікам і спецыялістам сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў і арганізацый Магілёўшчыны здароўя, працвітання, дабрабыту і дастатку ў кожнай сям’і.

Затым адбылося ўручэнне ўзнагарод пераможцам уборачнай кампаніі, абласных конкурсаў у розных намінацыях. Сярод пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2018 годзе былі названы Шклоўскі, Горацкі і Магілёўскі раёны, якім прысуджана першае, другое і трэцяе месцы адпаведна.

У ліку асобных намінантаў, якім былі ўручаны дыпломы і гаршовыя прэміі, і прадстаўнікі Кіраўшчыны. Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана звяно аператараў зернесушыльных установак ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” ў саставе Аляксандра Максіменкі, Віталя Шалянгоўскага, Алега Ліса, Сяргея Каранкевіча і Уладзіміра Чарнышэвіча. Ганаровай граматы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за дасягненне высокіх рэзультатаў на ўборцы ўраджаю 2018 года ўдастоены дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі” Іван Рыняк. Яе ўручыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук.

Трансляцыя ўрачыстай цырымоніі і святочнага канцэрта вялася на пляцоўку каля Палаца культуры вобласці, дзе была разгорнута выстава-кірмаш народнай творчасці.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара і з сайтаў  http://mogilev-region.gov.by, https://mogilevnews.by

 

 

 

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024