Кіраўшчына рыхтуецца да Новага года
Усё менш застаецца часу да аднаго з самых любімых у народзе святаў — Новага года, усё мацней адчуваецца яго подых. Адміністрацыйныя будынкі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, сацыяльныя аб’екты, вокны дамоў і кватэр ўпрыгожваюць арыгінальныя кампазіцыі, радуючы вока жыхароў раёна і гасцей.
А на галоўнай плошчы Кіраўска — імя Кірава — сёння з’явіўся галоўны атрыбут навагодняга свята — ёлка. Амаль 20-мятровую прыгажуню ўстанавілі работнікі УКП “Жылкамгас”. Як расказаў рэдактару інтэрнет-рэсурса майстар па добраўпарадкаванні Ігар Фядулаў, у бліжэйшы час ёлка прадстане ў прыгожым убранні, заззяе ў яркай ілюмінацыі. Радаваць кіраўчан і гасцей горада лясная госця будзе больш месяца.