У Кіраўску пасля мадэрнізацыі будынку адкрыўся Цэнтр банкаўскіх паслуг “Беларусбанка”

У Кіраўску пасля мадэрнізацыі будынку адкрыўся Цэнтр банкаўскіх паслуг “Беларусбанка”

Учора ў г.Кіраўску адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля мадэрнізацыі будынка Цэнтра банкаўскіх паслуг №709 ААТ “ААБ Беларусбанк”. Зараз гэта — банк сучасных тэхналогій і форм абслугоўвання, накіраваных, у першую чаргу, на павышэнне якасці банкаўскага сэрвісу.

У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі старшыня праўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Віктар Ананіч, старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, начальнік філіяла №700 Магілёўскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Алег Казарэдаў, дырэктар філіяла №703 ААТ “ААБ Беларусбанк” г.Бабруйска Алег Макараў, упраўляючы ТАА «ЭлитТип-строй» Уладзімір Гайдук.
Каля абноўленага будынка сабраліся жыхары горада, навучэнцы ўстаноў адукацыі. Нягледзячы на марознае на­двор’е і завіруху настрой ва ўсіх быў прыўзнятым.
У знак гасціннасці старшыні праўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Віктару Ананічу быў уручаны святочны каравай. Ён звярнуўся да прысутных з прывітальным словам. Віктар Міхайлавіч адзначыў, што ён, ураджэнец г.Бабруйска, лі­чыць родным і Кіраўскі раён, бо тут ёсць яго карані. У свой час ён узначальваў філіял
“Беларусбанка” ў г.Бабруйску, затым — Магілёўскае абласное ўпраўленне.
Высокі госць прызнаўся, што шчыра радуецца за жыхароў Кіраўшчыны з нагоды атрымання імі дастойнага навагодняга падарунка, якім з’яўляецца абноўлены будынак ЦБП.

Многія людзі выкарыстоўва­юць дыстанцыйныя метады абслугоўвання, не выходзячы з дома, — Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг. Але мы разумеем, падкрэсліў Віктар Ананіч, што традыцыйныя метады абслугоўвання, да якіх прывыклі людзі, заўсёды будуць запатрабаваныя, і кліенты павінны атрымаць для гэтага годныя ўмовы, што і зроблена ў Кіраўску.
Тут уведзены навейшыя метады і формы абслугоўвання, навейшыя інфармацыйныя тэхналогіі. Закрытыя кабіны, адкрытыя рабочыя месцы — імкнемся, каб яны былі ўладкаваны, бо праз шкло не ўсё скажаш і не ўсё запытаеш. Больш зручна, калі кліент насупраць спецыяліста, і яго кансультуюць, як правесці ту ці іншую банкаўскую аперацыю.
Створаны ўмовы для абслугоўвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Для моладзі і ўсіх жадаючых адкрыты бясплатны доступ у Wi-fi, у першую чаргу, каб юнакі і дзяўчаты маглі тут навучыцца выконваць банкаўскія аперацыі.
Як рэзюмаваў Віктар Ананіч, усё ў ЦБП зроблена для таго, каб камфортным і зручным было абслугоўванне кліентаў. Ён выказаў удзячнасць мясцовай уладзе на чале з Аляксандрам Бутаравым, падкрэсліўшы, што заўжды “Беларусбанк” знаходзіць падтрымку ў Кіраўскім раёне, і таму ёсць жаданне ўкараняць тут нешта новае. Падзякі былі ўдастоены і будаўнікі з ТАА «ЭлитТип-строй», якое выступіла падрадчыкам.
У сваю чаргу, кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў падзякаваў кіраўніцтву ААТ “ААБ Беларусбанк” за такі цудоўны падарунак для Кіраўскага раёна і яго жыхароў. У мадэрнізацыю будынка ўкладзена парадку
1 млн. беларускіх рублёў у дзеючых цэнах. Наш горад адным з першых у вобласці атрымаў такі сучасны будынак з аздабленнем па новых тэхналогіях. Усё тут падпарадкавана якаснаму абслугоўванню людзей, падкрэсліў старшыня райвыканкама. Да таго ж у аграгарадку Жылічы рэалізуецца дамоўленасць з кіраўніцтвам «Беларусбанка» аб размяшчэнні яго аддзялення ў новым адміністрацыйным будынку.
Як адзначылі вядучыя, поспех будаўнічых работ ЦБП абумоўлены не толькі якасцю матэрыялаў і правільным планаваннем працэсу, але і майстэрствам падрадчыка. Кіраўнік ТАА «ЭлитТип-строй» Уладзімір Гайдук уручыў дырэктару ЦБП №709 ААТ «ААБ Беларусбанк» Алене Лявіцкай сімвалічны ключ ад мадэрнізаванага будынка.
Ганаровае права перарэ­заць цырыманіяльную стужку было прадастаўлена Віктару Ананічу, Аляксандру Бутараву і Алене Лявіцкай.
Ганаровыя госці былі запрошаны ў Цэнтр банкаўскіх паслуг, каб бліжэй пазнаёміцца і ацаніць змены і новаўвя­дзенні. Магчымасць зрабіць гэта мелі і кіраўчане. Дзяку­ючы мадэрнізацыі, ЦБП змяніў не толькі інтэр’ер і знешні выгляд, уведзены новыя падыходы ў рабоце, станоўча ўплыва­ючыя на якасць і хуткасць
абслугоўвання кліентаў. Гэта і электронная чарга, і індывідуальная касавая кабіна, якая забяспечвае кліенту канфідэнцыяльнасць, і рабочае месца з доступам у Інтэрнэт, дзе кожны можа скарыстацца паслугамі Інтэрнэт-банкінга.
Для прысутных на цырымоніі адкрыцця вядучыя мерапрыемства правялі забаўляльную тэматычную віктарыну з мноствам прызоў, усіх таксама парадавалі музычныя нумары ў выкананні культ­работнікаў.
Наталля ХАДАКОВА, Юлія ЗАВІШАВА.
Фота
Максіма
МІКЕШЫНА.
На здымках: падчас урачыстага адкрыцця прысутных вітае старшыня праўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Віктар Ананіч; кіраўнік ТАА «ЭлитТип-строй» Уладзімір Гайдук уручыў дырэктару ЦБП №709 Алене Лявіцкай сімвалічны ключ ад мадэрнізаванага будынка.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024