Рассветаўскія цяплічнікі прыцэльваюцца на новы ўраджай

На двары — разгар зімы, а ў цяплічным камбінаце ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — круглы год лета. Зараз тут поўным ходам кіпіць работа: мясцовыя працаўнікі робяць зачын на атрыманне будучага ўраджаю. Шчыруюць тут 150 работнікаў, пераважная большасць з якіх — жанчыны-
агароднінаводы.
Як нам паведаміла галоўны тэхнолаг рассветаўскага падраздзялення Марыя Бяляўская, на новай цяпліцы літаральна ўчора завяршылі пасадку расады таматаў, якія занялі 3,2 га. Сёлета выкарысталі для гэтых мэтаў правераны ўжо часам гібрыд “тарэра” і вырашылі таксама паспрабаваць у справе новы для “Рассвета” гатунак “альтадэна”. Абодва гібрыды — галандскай селекцыі.
А ўжо сёння на “старэйшай” цяпліцы прыступілі да пасадкі агуркоў. Гібрыды гатунку “яні”, якія рассветаўцы паспяхова вырошчваюць не першы сезон, зоймуць 1,8 га.
І з гэтай культурай праводзіцца эксперымент: на 0,2 га будуць расці агуркі больш устойлівага да ценю гатунку “магура”, работа з якім раней не практыкавалася.
Дарэчы, першыя агуркі цяплічнікі мяркуюць атрымаць і накіраваць у гандлёвую сетку да 23 лютага, а напрыканцы сакавіка прыступіць да збору першага ўраджаю таматаў.
Плануюцца яшчэ 2 этапы высадкі таматаў: 25 сту­дзеня яны будуць размешчаны на 2 га, а ў лютым — на астатніх 3-х.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.