У ліку лепшых — біятланісты Кіраўшчыны!
У Магілёве прайшоў абласны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Больш за 270 удзельнікаў выяўлялі лепшых у дзвюх дысцыплінах — спрынце і эстафеце.
Наш раён прадстаўляла зборная каманда Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, якая папярэдне стала пераможцай раённых спаборніцтваў ва ўсіх узроставых групах. Юныя біятланісты з Кіраўшчыны паказалі дастаткова высокі ўзровень падрыхтаванасці і ўвайшлі ў лік прызёраў. У малодшай узроставай групе нашы юныя страляючыя лыжнікі заваявалі камандную “бронзу”, а ў старэйшай — “срэбра”. Крыху не хапіла да п’едэсталу гонару кіраўчанам у сярэдняй групе: яны сталі чацвёртымі. Ёсць у нас прызёры і ў асабістым заліку.
Будзе дапоўнена.