Палова ўсіх галоў зборнай — на рахунку кіраўчан

Нацыянальная зборная Беларусі па пляжным футболе працягвае інтэнсіўную падрыхтоўкуі да новага сезону, які сёлета чакаецца вельмі насычаным. Днямі падапечныя Нікаласа Альварада вярнуліся з другога вучэбна-трэніровачнага збору, які праходзіў у сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў горадзе Дубаі,  дзе правялі тры таварыскія сустрэчы са зборнай гэтай краіны.

Сапернік для беларусаў — вельмі сур’ёзны. Зборная ААЭ на бягучы момант па выніках выступленняў у мінулым годзе займае трэцюю пазіцыю ў рэйтынгу каманд Азіі і 13 радок у сусветным табелі аб рангах. Гэта вельмі моцная і збалансаваная каманда, якая гуляе ў тэхнічны футбол. Памераўшыся з ёю сіламі, можна меркаваць, чаго зараз вартая беларуская дружына.

Нягледзячы на тытулы апанентаў, яна правяла матчы на высокім узроўні і атрымала дзве перамогі. Актыўнасцю вызначылася трыо кіраўчан: Вадзім Бокач, Арцемій Дрозд і Юрый Пятроўскі. У першым паядынку каманда з Сінявокай поўнасцю валодала ініцыятывай і выйграла з лікам 4:1. Голам вызначыўся Бокач. У наступнай гульні гаспадары былі больш рашучымі. Асноўны час завяршыўся ўнічыю 3:3 (двойчы зноў забіў Бокач). У дадатковы час зборная ААЭ вырвала перамогу. У трэцяй сустрэчы зноў назіралася жорсткая барацьба роўных па сіле сапернікаў. Усё вызначыў адзіны мяч, які правёў Арцемій Дрозд — мінімальная перамога 1:0.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.