Работнікі Кіраўскага РАНС наведалі маленькіх выхаванцаў дзіцячага сада ў вёсцы Пацава Слабада
Работнікі Кіраўскага РАНС наведалі маленькіх выхаванцаў дзіцячага садка ў вёсцы Пацава Слабада. Аб гэтым расказала інспектар ГПіУГ райаддзела Анастасія Юрчанка.
Дзіцячае захапленне і здіўленне, што яшчэ патрэбна, каб сустрэча адбылася бездакорна. А з такім настроем вельмі просто вывучаць асновы бяспекі жыццядзейнасці.
Прадстаунікі МНС нагадалі юным гледачам нумар тэлефона выратавальнікаў, а таксама прапанавалі паглядзець мультфільмы “Чароўная кніга”.
Дашкаляты адказвалі на пытанні прадстаўнікоў РАНС, пасля кожнай прагледжанай серыі. Кожны з дзяцей запомніл, што нельга хавацца пры пажары, нельга гуляць з запалкамі і многа іншых карысных правілаў паводзін на вуліцы і дома.
Традыцыйна сустрэча скончылася ўручэннем падаранкаў, кожны маленькі ўдзельнік атрымаў на памяць цудоўную “Азбуку бяспекі”. А дзеці ў сваю чаргу падрыхтавалі малюнкі для “гасцей у форме”, што было вельмі прыемна.