Жыхары Кіраўшчыны, зробім наш край прыгажэйшым!

У Магілёўскай вобласці і Кіраўскім раёне працягваецца месячнік па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні: право­дзіцца веснавая ўборка тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый усіх форм уласнасці і вытворчых аб’ектаў, вуліц, паркаў, зон адпачынку, прыдарожных тэрыторый, мемарыяльных комплексаў і месц баявой і воінскай славы, работа па ліквідацыі несанкцыянаваных звалак і іншыя.
Працягваецца таксама работа па выяўленні пустуючых, аварыйных будынкаў і збудаванняў, распрацоўка мерапрыемстваў па ўцягненні іх у гаспадарчы абарот або зносу.
Адказнымі службамі забяспечаны кантроль за навядзеннем парадку і добраўпарадкаваннем. Каардынацыяй работ за навядзеннем парадку і добраўпарадкаваннем населеных пунктаў займаецца раённы штаб па навядзенні парадку на зямлі на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Вячаславам Нявінскім.
Кожная пятніца ў раёне — адзіны санітарны дзень. Прымем актыўны ўдзел у работах па добраўпарадкаванні! Толькі дзякуючы агульным намаганням наш горад, сельскія населеныя пункты стануць больш чыстымі і прывабнымі.

На здымку: праводзіцца веснавая ўборка на тэрыторыі адміністрацыйнага будынку РЦСАН.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.