Кіраўчане ў Магілёве настралялі на «бронзу»

У Магілёве прайшоў абласны этап спаборніцтваў па стральбе з пнеўматычнай зброі ў межах Спартакіяды школьнікаў. Наш раён прадстаўляла каманда, складзеная з вучняў Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, якія паказалі лепшыя рэзультаты ў раёных спаборніцтваў.

Падапечныя трэнера Валерыя Вароніча і ў канкурэнтнай барацьбе са зборнымі з усіх раёнаў і буйных гарадоў вобласці зноў паказалі высокі ўзровень падрыхтаванасці і занялі ганаровае 3-е месца, саступіўшы толькі моцным камандам Магілёва і Хоцімска.

Ёсць у нас медаль і ў асабістым першынстве: другое месца заваявала Крысціна Дзятлава.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.