У Кіраўску прайшоў канцэрт-прэзентацыя «Няма на свеце края даражэй, дзе давялося нарадзіцца»

У раённым Цэнтры культуры і вольнага часу прайшоў канцэрт-прэзентацыя Кіраўскага раёна «Няма на свеце края даражэй, дзе давялося нарадзіцца» у межах абласнога творчага марафона «Натхненне малой Радзімы». Аб гэтым расказала метадыст ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна».

Сваё майстэрства прадставілі лепшыя творчыя калектывы Кіраўскага раёна: народны аўтэнтычны фальклорны ансамбль «Спадчына» Любоніцкага сельскага Дома культуры, народны ансамбль народнай песні «Мілавіца» Мышкавіцкага сельскага Дома культуры, народны духавы аркестр «Фанфары Кіраўска», узорны харэаграфічны ансамбль «Паскакушкі», удзельнікі народнага аматарскага аб’яднання «Бадзёрасць» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу.

Гледачы змаглі зазірнуць у гісторыю Кіраўскага края, якую удзельнікі тэатральнага аматарскага аб’яднання «Акцер» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу вельмі цікава данеслі тэатралізаванымі эпізодамі «Пачатак гісторыі», «Князь і яго світа», «Вайна. Непераможная Беларусь».

Шмат цеплых слоў прагучала ў адрас любай Кіраўшчыны – нашай малой радзімы. Што можа быць лепш роднага куточка, дзе ўсе так знаёма і блізка! Кожны лісцік, кожны кусцік нагадвае пра нашых бацькоў. Толькі яна можа адгукнуцца ў глыбіні такой цеплыней і выдатным настроем. Пра любоў да малой радзімы прагучалі песні ў выкананні вакальнага ансамбля «Надзея», удзельнікаў мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры і вольнага часу.

Кіраўшчына – вельмі гасцепрыемная і шчодрая зямля, дзе кожны рады сустракаць гасцей і частаваць рознымі прысмакамі. Вось і ўдзельнікі вакальных ансамбляў «Чараўніцы» Дабаснянскага сельскага Дома культуры і «Харашухі» Баравіцкага сельскага Дома культуры завіталі на канцэрт з «Кірмашом» ды прысмакамі.

На працягу дня ў фае другога паверха раённага Цэнтра культуры і вольнага часу кожны жадаючы мог наведаць майстар-класы майстроў Кіраўшчыны: Марыі Іванаўны Салановіч – ткацтва (Любоніцкі сельскі Дом культуры), Тамары Аляксееўны Ліпоўскай  – вырабы з паперы (Мышкавіцкі сельскі Дом культуры). Жадаючых навучыцца цікаваму рамяству было шмат, таму каля майстроў ўвесь дзень было шматлюдна. 

Вельмі яркай і цікавай атрымалася фотавыстава «Моя малая родина» ва ўдзельнікаў фота-клуба «Мир глазами детей» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу.

Супрацоўнікамі метадычнай службы была аформлена тэматычная выстава «У дапамогу клубнаму работніку».

На працягу дня ўсе жадаючыя маглі наведаць выставу работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўдзельнікаў клубных фарміраванняў клубных устаноў ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна»: раённага Цэнтра культуры і вольнага часу, Баравіцкага, Барсукоўскага, Чыгірынскага, Скрыпліцкага сельскіх Дамоў культуры, Паўлавіцкага сельскага Цэнтра культуры, Стайкаўскага сельскага клуба.

Галоўны скарб нашай Кіраўшчыны – гэта людзі! Яны ўслаўляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае імя беларусаў. І сення кожны з нас з гонарам можа сказаць: «Мой край у маім сэрцы!»

Фота Наталлі АЧЫНОВІЧ.  

                                      

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.