Слаўных традыцый будзьце дастойныя! —Традыцыйная сустрэча з прызыўнікамі адбылася ў Кіраўскім РДК

Слаўных традыцый будзьце дастойныя! —Традыцыйная сустрэча з прызыўнікамі адбылася ў Кіраўскім РДК

Служыць міру і абараняць Айчыну — высокая місія на зямлі. Ратная служба на Кіраўшчыне заўсёды карысталася асаблівай павагай і гонарам. Слаўныя традыцыі бацькоў, дзядоў і прадзедаў былі і застаюцца свяшчэннымі. Ва ўсе часы нашы воіны розных пакаленняў праяўлялі адданасць Радзіме, вернасць абавязку, храбрасць у баях, дысцыпліну і парадак у нясенні службы. Гэтыя высакародныя якасці мы ўспамінаем і сёлета, у год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гэтая тэма стала лейтматывам традыцыйнай сустрэчы з прызыўнікамі, ураджэнцамі раёна, якія ў гэтыя майскія дні прызываюцца на сапраўдную службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Будучым вайскоўцам-кіраўчанам ёсць з каго браць прыклад: на Кіраўшчыне пражываюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, вайны ў Афганістане, былыя воіны, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі іншых лакальных канфліктаў, шматлікіх вайскоўцаў, якія з гонарам выканалі свой службовы абавазак і засталіся вернымі прысязе. Цяпер новай змене хлопцаў трэба будзе абараняць рубяжы нашай дзяржавы, ахоўваць мірную працу яе грамадзян.

З прывітальным словам да прызыўнікоў звярнуўся начальнік адасобленай групы (па Кіраўскім раёне) ваеннага камісарыята г.Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Андрэй Гайдукевіч. Ён расказаў пра некаторыя моманты службы і салдацкія абавязкі і адзначыў, што ва ўсе часіны служба ў арміі лічылася ганаровым абавязкам, дастойнай школай, якую павінен прайсці кожны юнак. Тым, каго загартавала армія, уласціва больш цвёрдае пачуццё адказнасці за свае ўчынкі, за сям’ю, за краіну.

Па словах Андрэя Гайдукевіч, сённяшнія армейцы, ураджэнцы Кіраўшчыны працягваюць традыцыі сваіх папярэднікаў-землякоў і дастойна нясуць службу. Начальнік адасобленай групы пажадаў юнакам з гонарам выконваць вайсковы абавязак, быць вернымі прысязе, заўсёды памятаць пра бацькоўскі дом, сваю малую радзіму і пасталеўшымі, здаровымі вярнуцца дадому.

Праявіць свае самыя лепшыя якасці, дастойна несці службу пажадаў прызыўнікам першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алег Бойка. Ён асабліва падкрэсліў, што вайсковая служба дапамагае стаць дужым, мужным, упэўненым у сабе, загартоўвае. А тыя, з кім давядзецца разам знаходзіцца поплеч у армейскім страі, магчыма, стануць вернымі і надзейнымі сябрамі.

Цёплыя словы будучым абаронцамАйчыны адрасаваў старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Сафронаў, які пажадаў ім стойкасці духу, аптымізму, упэўненасці ў сабе.

Ад імя прызыўнікоў слова трымаў кіраўчанін Юрый Кушнер, які падзякаваў усім за шчырыя пажаданні і запэўніў, што будучыя вайскоўцы зробяць усё залежачае, каб быць дастойнымі прадстаўнікамі сваёй малой радзімы.

Хлопцы ўжо ведаюць, у якіх часцях будуць служыць і асвойваць навыкі вайсковай справы. Тыя, хто закончыў школу або сярэдне-спецыяльную навучальную ўстанову, адслужаць паўтара года, з вышэйшай адукацыяй — год.

Трэба адзначыць, што пераважная большасць прызыўнікоў ідзе на службу мэтанакіравана і асэнсавана, многія рыхтаваліся да гэтага этапу ў жыцці фізічна і маральна, шмат хто ўжо набылі спецыяльнасці, якія спатрэбяцца ім і ў грамадзянскім жыцці, і на службе. Юрый Кушнер, да прыкладу, атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі па спецыяльнасці “сельскае будаўніцтва”, будзе служыць ва ўнутраных войсках. Кіраўчанін Уладзімір Ражкоў накіроўваецца ва ўнутраныя войскі спецыяльнага прызначэння, юнак набыў спецыяльнасць тэхніка па арганізацыі кіравання ў Бабруйскім аўтатранспартным каледжы. Андрэй Дрозд з Валосавіч адпраўляецца ў армейскую эліту — войскі паветранай абароны. Дарэчы, хлопец паспеў ужо набыць вядомасць у раёне, у тым ліку і дзякуючы “Кіраўцу”, на старонках якога не раз было апублікавана яго фота. Ён — патомны хлебароб, 6 сезонаў шчыраваў разам з бацькам на жніве ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Летась сямейны экіпаж Драздоў першым у вобласці пераадолеў тысячны рубеж па намалоту збожжа. Андрэй вырашыў звязаць жыццё з сельскай гаспадаркай: на руках ужо два дыпломы — аб заканчэнні аграрна-тэхнічнага каледжа ў Клічаве і Беларускай сельгасакадэміі па спецыяльнасці “інжынер”. Андрэй прызнаўся, што пасля службы абавязкова прыме ўдзел у жніве, бо гэтую справу палюбіў усім сэрцам, а пакуль што — “Рота, пад’ём”!..”.

Работнікі РДК для будучых армейцаў наладзілі канцэртную праграму, а на памяць юнакам былі ўручаны каштоўныя падарункі. Праз лічаныя дні будучыя армейцы будуць у страі, а хтосьці ўжо прымераў вайсковую форму. І, безумоўна, для кожнага з іх новая старонка жыцця стане сапраўднай школай мужнасці.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024