У Кіраўскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь прайшоў Дзень адчыненых дзявярэй

Штогод у Кіраўскім аддзяленні Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь для школьнікаў раёна праводзяцца Дні адчыненых дзвярэй. Нядаўна падраздзяленне наведалі вучні 2 “В” класа СШ №1.

Часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка Аляксандр Пінчук расказаў дзецям аб гісторыі аддзялення і спецыфіцы работы.

Вялікую цікавасць у рабят выклікала работа міліцыянера-кінолага Сяргея Шчэрбіча са службовай сабакай Данай. Школьнікі назіралі, як Дана шукае схаваныя прадметы, выконвае розныя каманды і з лёгкасцю пераадольвае перашкоды.

Вучням былі прадэманстраваны спецыяльныя сродкі, экіпіроўка, службовы аўтамабіль, якія выкарыстоўваюцца ў рабоце.

Паколькі Дзень адчыненых дзвярэй праходзіў напярэдадні летніх канікулаў, а таксама рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Увага — дзеці!”, супрацоўнікі аддзялення аховы сумесна з работнікамі дзяржаўтаінспекцыі РАУС правялі з рабятамі цікавую віктарыну на веданне Правілаў дарожнага руху. За правільныя і поўныя адказы дзецям у якасці ўзнагарод былі ўручаны флікеры. Дзецям таксама падарылі сувеніры. Але і госці прыйшлі не з пустымі рукамі — яны прынеслі з сабой зробленыя арыгінальныя аплікацыі з выявай савы, якая з’яўляецца сімвалам аховы.

Ва ўсіх удзельнікаў сустрэчы засталіся ў памяці яркія ўражанні і пазітыўныя эмоцыі. А асабліва яна зацікавіла дзяцей супрацоўнікаў аддзялення: сына міліцыянера страявога падраздзялення міліцыі Мікалая Шмаева Дзіму і дзяцей вартаўніка Аксаны Навіцкай Ягору, Кірылу і Аліне. Яны даведаліся, дзе і як працуюць іх бацькі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.