Узнагароды жывёлаводам Кіраўшчыны ўручаны за высокія надоі і важкія прывагі па выніках першага квартала 2019 года

Узнагароды жывёлаводам Кіраўшчыны ўручаны за высокія надоі і важкія прывагі па выніках першага квартала 2019 года

Першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі ўручае Падзячнае пісьмо аператару па вырошчванні БРЖ фермы «Мышкавічы» ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» Людміле Янінай

Жывёлагадоўля — адна з важнейшых галін аграрнага сектара. Ад эфектыўнасці яе работы залежыць эканоміка сельгасарганізацый, харчовая бяспека раёна, вобласці, краіны, стабільны экспарт беларускай прадукцыі. Менавіта жывёлагадоўлі надаецца першачарговая ўвага. Будаўніцтва і мадэрнізацыя малочнатаварных ферм, прымяненне новых тэхналогій і сучаснага абсталявання, механізацыя вытворчых працэсаў, мэтанакіраваная работа па захаванні тэхналогіі ўтрымання статка, прафілактыка захворванняў — усё гэта дазваляе нарошчваць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Немалаважную ролю адыгрывае паляпшэнне ўмоў працы і адпачынку работнікаў ферм.

Упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, прэзідыумам раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і раённым аграпрамысловым саюзам БелАПС штоквартальна падводзяцца вынікі раённага спаборніцтва ў жывёлагадоўлі. У межах акцыі “Наш жывёлавод” на мінулым тыдні адбылося ўрачыстае ўшанаванне лепшых калектываў і прадстаўнікоў галіны сельгасарганізацый раёна ў розных намінацыях па выніках работы за першы квартал бягучага года.
Ва ўшанаванні жывёлаводаў прымалі ўдзел першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі, старшыня раённага аграпрамысловага саюза Іван Рыняк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, кіраўнікі і старшыні прафкамаў сельгасарганізацый.
Госці выказалі лепшым прадстаўнікам жывёлагадоўчай галіны шчырыя словы ўдзячнасці за старанную і добрасумленную працу, павіншавалі з заслужанымі перамогамі, пажадалі і надалей дасягаць высокіх вытворчых паказчыкаў, а таксама ўручылі Падзячныя пісьмы, каштоўныя падарункі ад раённага аграпрамысловага саю­за і райкама прафсаюза работнікаў АПК, для чаяпіцця — торты.

Па выніках першага квартала бягучага года лепшым прызнаны калектыў фермы па адкорму БРЖ «Камерава» КСУП «Ніва-Барсукі»

Варта адзначыць, што правядзенне акцыі “Наш жывёлавод”, якая была абвешчана рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, стала для Кіраўшчыны добрай традыцыяй. Упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў АПК і раённым аграпрамысловым саюзам распрацаваны і зацверджаны ўмовы раённага спаборніцтва паміж калектывамі малочна-таварных ферм і комплексаў, жывёлагадоўчых ферм па вырошчванні, дарошчванні і адкорму маладняку, аператараў жывёлагадоўчых ферм. Спаборніцтва праводзіцца на працягу ўсяго года, а прамежкавыя рэзультаты падсумоўваюцца за кожны квартал, пераможцы атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды.
Так, лепшыя калектывы атрымліваюць мікрахвалевыя печы, наборы посуду, фільтры для вады і іншыя неабходныя для паляпшэння бытавых умоў рэчы.
Сёлета п’едэстал пераможцаў па выніках работы за першы квартал бягучага размеркаваўся наступным чынам: сярод калектываў МТФ, ажыццяўляючых даенне кароў у малакаправод — калектыў МТФ “Стаўпішчы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, абсталяваных даільнымі заламі — МТК “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец”.

Сярод звёнаў аператараў машыннага даення кароў у даільных залах найлепшыя вынікі ў рабоце ў Марыі Барысёнак і Алены Каваленка з МТК “Кірава” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.

Лепшым сярод калектываў жывёлагадоўчых ферм па дарошчванні маладняку БРЖ ад 0 да 3 месяцаў калектыў фермы “Пясцова” ААТ “Дабаснянскае”, па вырошч­ванні БРЖ ад 3 да 6 месяцаў — калектыў фермы “Цяса” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, ад 6 да 12 месяцаў — “Мышкавічы” з гэтага ж сельгаставарыства. На адкорме бычкоў лепшыя вытворчыя паказчыкі ў жывёлаводаў з “Камерава” КСУП “Ніва-Барсукі”.
У асабістых спаборніц­твах сярод аператараў даення кароў высокіх рэзультатая дасягнулі: Алена Дзікарэвіч і Ірына Міхалап (МТФ “Стаўпішчы”) і Марыя Барысёнак і Алена Каваленка (МТК “Кірава”) з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.

Лепшым аператарам па вырошчванні БРЖ прызнана Раіса Дзямідава з комплекса “Харлапавічы” ААТ “Дабаснянскае”.

Сярод жывёлаводаў, працуючых на дарошчванні і вырошчванні маладняку БРЖ у ліку лепшых — калектыў фермы “Стаўпішчы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” ў саставе Алены Кучынскай, Раісы Новікавай і Святланы Пятруша; Раіса Дзямідава (ферма “Харлапавічы” ААТ “Дабаснянскае”); звяно аператараў Людмілы Янінай і Алены Акуліч (ферма “Мышкавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”). На адкорме БРЖ лепшыя вынікі работы ў Наталлі Навуменка і Мікалая Фарчанава з фермы “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец”.
Наперадзе ў старанных работнікаў ферм новыя працоўныя дасягненні і абавязкова — заслужаныя ўзнагароды.
Людміла СЯМЁНАВА.

Пераможцам раённага спаборніцтва сярод калектываў жывёлагадоўчых ферм па дарошчванні маладняку БРЖ стаў калектыў фермы “Пясцова” ААТ “Дабаснянскае”.

 

 

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024