“Залаты” заезд кіраўчаніна Рамана Цішкова на “Гран-пры Мінска”

Заключны дзень міжнародных спаборніцтваў па веласпорту “Гран-пры Мінска”, якія праводзіліся на веладроме “Мінск-арэна” і мелі статус тэставых да ІІ Еўрапейскіх гульняў прынёс залаты медаль гоншчыку з Кіраўшчыны Раману Цішкову!

Разам з таварышам па камандзе “Мінск” Яўгенам Каральком Раман стартаваў у мэдысане — гонцы па ачках, якія веласіпедысты набіраюць па ходу пераадольвання дыстанцыі. Беларускія асілкі аказаліся мацнейшымі за сваіх апанентаў і заваявалі залатыя медалі.

Нагадаем, што ў тэставых спаборніцтвах прымалі ўдзел 250 велагоншчыкаў з 16 краін.

Фота са старонкі https://vk.com/belarus_cycling_federation

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.