Бессмяротная памяць нашчадкаў

Бессмяротная памяць нашчадкаў

У рэспубліцы, у тым ліку ў нашым раёне, працягваецца ўрачыстае ўзнагароджванне юбілейным медалём “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, заснаваным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, работнікаў дзяржаўных органаў і іншых асоб, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Днямі юбілейны медаль, памятны падарунак прымала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Галіна Васільеўна Каранкевіч. Уручылі ёй медаль і павіншавалі з 75-й гадавінай вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская і начальнік адасобленай групы (па Кіраўскім раёне) ваеннага камісарыята г.Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Андрэй Гайдукевіч. Яны пажадалі ветэрану здароўя, дабрабыту, пяшчоты і клопату ад родных і блізкіх людзей.
Прагучалі ў адрас Галіны Васільеўны Каранкевіч і шчырыя словы ўдзячнасці за мірнае неба над галавой, за самаадданую любоў да сваёй Радзімы, за плённую працу ў пасляваенныя гады.
Напачатку Вялікай Айчыннай вайны Галіне Васільеўне Каранкевіч было ўсяго 10 год. Але ёй, як і мільёнам савецкіх дзяцей давялося хутка пасталець і разам з дарослымі вызваляць родную зямлю ад ворага. Дзяўчынка разам з маці, сястрой і двума братамі дапамагалі партызанам здабываць неабходныя звесткі, перадавалі ім прадукты, лекі. Калі паліцаі даведаліся пра іх сувязь з народнымі мсціўцамі, уся сям’я апынулася ў турме. Пазней дзяцей адпусцілі, а матулю немцы расстралялі.
Дзень вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў для Г.В.Каранкевіч, па яе словах, — асабліва радасны і дарагі сэрцу. Жыць і ведаць, што не чутны выбухі бомб і снарадаў, не гінуць родныя і блізкія — гэта для людзей, перажыўшых вайну, самае вялікае шчасце!
Маладому пакаленню беларусаў Галіна Васільеўна параіла берагчы мір, спакой і незалежнасць нашай прыгожай сінявокай Беларусі.

_____________________________

У мінулы аўторак у раённым Доме культуры адбылося ўрачыстае ўручэнне юбілейных медалёў “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, пасведчанняў да іх, а таксама трохкутных канвертаў з віншаваннямі былым вязням фашысцкіх канцлагераў.

Вядучыя нагадалі старонкі гісторыі вызвалення нашага раёна ад гітлераўскіх акупантаў, прагучала інфармацыя аб праведзеных на тэрыторыі раёна карных аперацыях, у выніку якіх зніклі ў полымі вайны вёскі і пасёлкі, загінулі тысячы мірных жыхароў, партызан і падпольшчыкаў…
Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ларыса Гаўрылава адзначыла, што дзень 28 чэрвеня 1944 года прынёс жыхарам Кіраўшчыны доўгачаканую свабоду ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Воіны Чырвонай Арміі, партызаны і падпольшчыкі, тысячы іх памочнікаў з ліку мірнага насельніцтва аб’ядналі свае сілы, каб прагнаць ворага са сваёй зямлі.
Па словах Ларысы Гаўрылавай, у памяці кіраўчан, як удзячных нашчадкаў, назаўсёды застануцца імёны воінаў Чырвонай Арміі, удастоеных звання Героя Савецкага Саюза за подзвігі, здзейсненыя пры вызваленні нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод іх — Сцяпан Авяр’янаў, Мікалай Кліменка, Фёдар Стралец, Аляксандр Чарныш, Аляксандр Шомін. Старшы сяржант Аляксандр Шомін пры ўзяцці населенага пункта Старое Заліцвінне грудзьмі закрыў амбразуру дзота. Дзякуючы яго подзвігу ўзвод прарваў абарону праціўніка і вызваліў населены пункт ад фашыстаў.
Была названа колькасць ураджэнцаў Кіраўскай зямлі, якія за праяўленую мужнасць, адвагу і гераізм у гады Вялікай Айчыннай вайны былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, узнагароджаны ордэнамі і баявымі медалямі.
Ад імя запрошаных на мерапрыемства слова трымаў былы вязень фашысцкіх канцлагераў, ветэран працы Р.З.Каган. Са слязамі на вачах ён успомніў
здзекі фашыстаў, якія яны падчас вайны ўчынялі ў адносінах да дзяцей, пажылых і нямоглых, жанчын. Рыгор Захаравіч страціў на вайне ўсю сваю сям’ю. Ён адзначыў, што ў нашай краіне сацыяльнай абароне і падтрымцы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ахвяр фашызму, да якіх адносяцца і былыя вязні канц­лагераў, надаецца вялікае значэнне. Яны акрыжаны пастаяннай увагай і клопатам.
Ларыса Гаўрылава ўручыла былым вязням фашысцкіх канцлагераў юбілейныя медалі “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, пасведчанні, а таксама трохкутныя канверты з віншаваннямі. Атрымалі іх Р.Ф.Бай, Л.А.Кульша, Р.З.Каган, З.М.Печань, Г.А.Паркалава, З.Р.Галімская, М.Л.Бячкова, Т.Г.Пяткевіч, Т.А.Шамедзька, Ж.І.Мастыкоў, А.Ф.Каранкевіч, С.В.Кузьмянкова.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана канцэртная праграма, якая выклікала ў пажылых людзей шмат станоўчых эмоцый, аб чым сведчылі іх бурныя апладысменты.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Комитет госконтроля Могилёвской области информирует

23 апреля 2024
В стране и мире

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
В стране и мире

Всебелорусское народное собрание: сроки проведения, состав (инфографика

22 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Горячая линия

22 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия «Неделя нулевого травматизма»

22 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
В стране и мире

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024