Працягваецца «зялёнае жніво» ў ААТ «Дабаснянскае»

Механізатары Аляксандр Міхлюк і Канстанцін Калаткоў

Рыгор Шэлегаў

У раёне працягваецца адказная кампанія па нарыхтоўцы кармоў для грамадскага пагалоўя жывёлы. На гэты раз мы даведаліся, як гэты працэс прахо­дзіць у ААТ “Дабаснянскае”.

Па словах галоўнага агранома таварыства Андрэя Голубева асноўнымі работамі на сённяшні дзень у сельгаспрадпрыемстве з’яўляюцца закладка сенажу і нарыхтоўка сена. Згодна запланаванага неабходна скасіць травы на плошчы 1189 га, скошаны яны ўжо на 760 га. Плануецца нарыхтаваць 11200 т
сенажу (ужо ёсць 3870 т) і 1300 т сена (нарыхтавана 380 т).

Корм складаецца з бабовых траў — такіх, як люцэрна, канюшына, і злакавых — цімафееўка і яжа.
Нягледзячы на спякотнае надвор’е, работа ідзе высокімі тэмпамі. На кожным этапе задзейнічаны вопытныя механізатары: на касьбе траў заняты Уладзімір Казлоўскі і Міхаіл Галомзік, падбіраюць і здрабняюць зялёную масу Канстанцін Калаткоў і Міхаіл Куліновіч, з граблямі працуюць Канстанцін Бязумаў, Рыгор Шэлегаў.Трамбоўка сянажнай масы вядзецца кругласутачна: у ёй удзельнічаюць Уладзімір Скрыганаў і Іван Зубаў.

Паралельна вядзецца нарыхтоўка сена, якой займаюцца Віталь Палякоў і Рыгор Шэлегаў.
На МАЗах адвозку ажыццяўляюць Яўген Кавалёў, Аляксей Шыбкоў, на трактарах — Эдуард Карнееў, Вячаслаў Хвясько, Алег Бычкоў, Алекстандр Міхлюк.

Акрамя асноўных работ дабаснянцы займаюцца хімпраполкай буракоў і кукурузы. Гэта робіць Канстанцін Бязумаў.

Ідзе працэс перазалужэння плошчаў. На ворыве заняты Сяргей Сямёнаў, на сяўбе
аднагадовых і шматгадовых траў — Алег Сосаў.

У сваю чаргу, кіраўніцтва гаспадаркі паклапацілася аб стварэнні належных умоў працы для механізатараў і вадзіцеляў: прама ў поле дастаўляюцца гарачыя абеды, выдаецца неабходная спецвопратка.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.