Кіраўчане прынялі ўдзел у рэспубліканскім свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”)

Кіраўчане прынялі ўдзел у рэспубліканскім свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”)

У дзясяты раз на Шклоўшчыне, у аг.Александрыя, 6-7 ліпеня праходзіла рэспубліканскае свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”), мерапрыемства наведалі больш за 60 тысяч чалавек.

 

[ngg_images source=”galleries” container_ids=”21″ display_type=”photocrati-nextgen_basic_thumbnails” override_thumbnail_settings=”0″ thumbnail_width=”120″ thumbnail_height=”90″ thumbnail_crop=”1″ images_per_page=”20″ number_of_columns=”0″ ajax_pagination=”0″ show_all_in_lightbox=”0″ use_imagebrowser_effect=”0″ show_slideshow_link=”1″ slideshow_link_text=”[Show slideshow]” order_by=”imagedate” order_direction=”ASC” returns=”included” maximum_entity_count=”500″] 

Па традыцыі, у межах свята на галоўнай канцэртнай пляцоўцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці па выніках работы ў 2018 годзе. У ёй прыняла ўдзел  дэлегацыя Кіраўскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Бутаравым, у састаў якой уваходзілі лепшыя працаўнікі  сельскагаспадарчай галіны, кіраўнікі сельгасарганізацый, ветэраны працы, у прыватнасці, узнагароджаныя ордэнам Пашаны і медалём “За працоўныя заслугі”, ганаровыя грамадзяне раёна Аляксандр Серакоў і Валянціна Клімовіч, медалём “За працоўныя заслугі” — Мікалай Пад’ялоўскі.

Усе адчувалі гонар за тое, што зноў нямала прадстаўнікоў АПК Кіраўшчыны было адзначана ўзнагародамі.

Прысутных на мерапрыемстве шчыра вітаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Цырымонія ўзнагароджвання лепшых аграрыяў вобласці традыцыйна праводзіцца падчас аднаго з самых буйных фестываляў краіны, адзначыў кіраўнік вобласці, — гэта сведчанне таго, што адказная і нялёгкая праца сяльчан заўжды карыстаецца асаблівай пашанай і павагай. А сфера, у якой яны працуюць, застаецца адной з важнейшых для эканомікі рэгіёна.

Леанід Заяц падкрэсліў, што ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі аграрыям неабходна рупліва выкарыстоўваць наяўныя рэсурсы, якія ўкладаюцца, у тым ліку, дзяржавай у развіццё сяла, будаўніцтва новых вытворчых магутнасцей, мадэрнізацыю і тэхнічнае пераўзбраенне перапрацоўчых прадпрыемстваў.

“Усе нашы справы павінны быць накіраваны на павышэнне эфектыўнасці работы з той мэтай, каб стварыць эканамічную базу для росту дабрабыту ўсіх працуючых у АПК, — адзначыў старшыня аблвыканкама. — Праца на сяле любіць моцных духам, прафесійных, аддадзеных справе і зямлі людзей. Менавіта тых людзей, якіх вы сёння прадстаўляеце. Вы за штурвалам камбайна, трактара, працуючы на ферме ці ў полі, таксама здзяйсняеце свой грамадзянскі подзвіг”.

Віншуючы сяльчан з высокімі дасягненнямі, губернатар пажадаў ім новых сіл для выканання задач, вызначаных перад аграпрамысловым комплексам Прыдняпроўскага краю кіраўніцтвам краіны.

За значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны вобласці  Леанід Заяц уручыў шэрагу аграрыяў Ганаровыя граматы аблвыканкама, былі таксама аб’яўлены Падзякі. У ліку ўзнагароджаных Ганаровай граматай быў  трактарыст-машыніст КСУП “Ніва-Барсукі” Алег Стальмакоў.

Ад імя працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны губернатару ўручылі залаты каравай — сімвал багацця, дабрабыту і працвітання роднай зямлі.
Эстафету віншаванняў і
ўзнагароджвання працягваў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гракун. Ганаровай граматы Міністэрства быў удастоены першы намеснік дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Жылінскі.
У саставе груп, якія ўручалі караваі ад аграрыяў Магілёўшчыны Уладзіміру Гракуну і старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыю Харытончыку, былі дырэктар “Рассвета” Аляксандр Багель і аператар машыннага даення гаспадаркі Галіна Лёгкая.
Для прывітання і ўзнагароджвання перадавікоў аграпрамысловага комплексу рэгіёна на сцэну быў запрошаны першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Акуліч.
За дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2018 годзе і выкананне ўмоў абласнога спаборніцтва дыпломы аблвыканкама былі ўручаны пераможцам у розных намінацыях.
У намі­на­цыі “Вы­творчасць бульбы” сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў) дыпломам III ступені адзначаны калектыў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, узнагароду прымаў дырэктар сельгаскааператыва Аляксандр Багель.
У ліку лепшых работнікаў вобласці, занятых у сельскагаспадарчай вытворчасці, быў шэраг працаўнікоў нашага раёна, у большасці гэта рассветаўцы.
Сярод аператараў машыннага даення, дасягнуўшых найвышэйшых надояў малака ад каровы (пры даенні малака ў малакаправод) адным з пераможцаў стала Ірына Міхалап з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Вызначыліся два рассветаўскія звёны аператараў машыннага даення, дасягнуўшыя найвышэйшых удояў малака ад каровы (пры даенні малака ў даільных залах): Васіля Саўчука і Таццяны Недасекінай, Галіны Лёгкай і Ірыны Сушко.
Сярод тэхнікаў, занятых штучным асемяненнем свінаматак, дасягнуўшых найбольшага выхаду парасят ад 100 асноўных свінаматак, але не менш 2200 парасят, адзначана звяно КСУП “Чырвоны баец” у саставе Сяргея Піменава і Аляксандра Хархалёва.
У ліку пераможцаў спаборніц­тва сярод механізатараў, якія дасягнулі найвышэйшай выпрацоўкі эталонных гектараў на ўмоўны трактар, — Аляксандр Кахновіч з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Сярод цяплічніц, дасягнуўшых найвышэйшай ура­джайнасці агародніны з аднаго квадратнага метра на абслугоўваемай плошчы закрытага грунту абсалютнымі пераможцамі ў абласным спаборніцтве сталі Кацярына Бяляўская і Ірына Арапава з “Рассвета”.
Шчыра павіншавалі перадавікоў сельскай гаспадаркі старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў і старшыня абласнога камітэта гэтага прафсаюза Віктар Гейдэль.

Ганаровай граматы Беларускага прафсаюза работнікаў АПК быў удастоены трактарыст-машыніст ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Дзмітрый Комар.
У межах мерапрыемства адбылося ўзнагароджванне арганізатараў, актыўных
удзельнікаў тэатралізаванага канцэрта з элементамі рэканструкцыі гістарычных падзей “Салдатамі былі ўсе…”, які адбыўся ў Магілёве 28 чэрвеня і быў прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Усю ўрачыстую цырымонію ўшанавання суправаджала музыка аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л.Л.Іванова Магілёўскай абласной філармоніі. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі вядомыя калектывы і выканаўцы.
З пачуццямі шчырасці і ўдзячнасці сустрэлі прысутныя выступленне знакамітага калектыву — ансамбля “Сябры” з Анатолем Ярмоленкам.
У праграме свята прынялі актыўны ўдзел прадстаўнікі галіны культуры нашага раёна. Попытам карысталіся смачныя стравы кіраўскіх кааператараў: каля гандлё­вых павільёнаў райспажыўтаварыства было шмат пакупнікоў, якія аддавалі перавагу шашлыкам, каўбаскам, блінам і маласольным агуркам.
Многія жыхары Кіраўшчыны пабывалі ў аг.Алек­сандрыя, далучыліся да традыцыйнага свята, агледзелі выставачныя экспазіцыі, прынялі ўдзел у майстар-класах і, вядома, павезлі з сабой самыя пазітыўныя эмоцыі…
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024
Профилактика и безопасность

Движение по правилам – основа безопасности!

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024