На базе Кіраўскай райветстанцыі прайшоў семінар-вучоба для галоўных ветурачоў

На базе Кіраўскай райветстанцыі прайшоў семінар-вучоба для галоўных ветурачоў

На працягу трох дзён на базе Кіраўскай райветстанцыі праходзіў семінар-вучоба для галоўных ветэрынарных урачоў ветэрынарных станцый Бабруйскага, Глускага, Клічаўскага і Асіповіцкага раёнаў. Кіраўнікі ветстанцый абменьваліся вопытам, праводзілі тэарэтычныя і практычныя заняткі на базе малочна-таварных комплексаў і ферм раёна.

Аб арганізацыі работы па ветэрынарным абслугоўванні сельгасарганізацый раёна, выкананні плана супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў работнікамі райветстанцыі расказаў намеснік галоўнага ветурача Сяргей Іслеўскі. Ён адзначыў, што асноўная ўвага ветспецыялістаў накіравана на прафілактыку захворванняў жывёлы, папярэджванне яе хвароб і выбыцця. Пад асаблівым кантролем — дыягностыка захворванняў, прычыны іх узнікнення, кантроль за ходам лячэння БРЖ.

Пры наведванні МТК “Пацава Слабада” ААТ “Кіраўскае рай­агра­прамтэхзабеспячэнне” бы­ло абмеркавана пытанне арганізацыі работ па захаванні і зніжэнні невытворчага выбыцця БРЖ. Інфармацыю аб праводзімых у сельгаставарыстве мерапры­емствах па медікаментозным лячэнні жывёлы, кантролі за захаваннем ветэрынарных пра­вілаў паведаміла галоўны заа­тэхнік РАПТЗ Алена Пашкевіч.

У другі дзень работы семінара-вучобы галоўныя ветурачы пазнаёміліся з дзейнасцю лабараторна-дыягнастычнага аддзела райветстанцыі, назіралі як арганізаваны кантроль за якасцю нарыхтаваных кармоў. Каментарыі даваў намеснік начальніка па дыягностыцы Дзмітрый Хаброў. Ён адзначыў, што створаныя з ліку спецыялістаў райветстанцыі групы па кантролю за ходам нарыхтоўкі кармоў і іх якасцю аб’язджалі ўсе гаспадаркі раёна і правяралі выкананне ўстаноўленых Мінсельгасхарчам тэхналагічных рэгламентаў скошвання траў, здрабнення правяленай масы, прымянення кансервантаў, забеспячэння кругласутачнай трамбоўкі закладваемай сянажнай масы, падрыхтоўкі і захавання тэрмінаў запаўнення сянажных траншэй, надзейнасць укрыцця нарыхтаванага корму.

Падчас наведвання гаспадарак спецыялісты райветстанцыі не толькі ажыццяўлялі кантроль за вільготнасцю і тэмпературай закладваемай на захоўванне сянажнай масы, але і адбіралі пробы для папярэдняй ацэнкі якасці корму. Поўны заатэхнічны аналіз кармоў будзе зроблены пасля праходжання кармамі так званага перыяду даспявання.

Больш дэталёва тэма нарыхтоўкі кармоў была абмеркавана на базе КСУП “Ніва-Барсукі”.
Падчас наведвання МТФ “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец” удзельнікі семінара-вучобы пазнаёміліся з тэхналогіяй работы па атрыманні малака падчас летне-пашавага перыяду ўтрымання кароў. Як адзначыў галоўны заатэхнік сельсгаспрадпрыемства Віктар Даніленка, вядзецца строгі кантроль за масай травы, якую паядае карова, каб разлічыць яе рацыён і прааналізаваць колькасць спажытага корму і атрыманага малака.

Падчас падвядзення вынікаў семінара-вучобы былі абмеркаваны пытанні, над вырашэннем якіх працуюць ветэрынарныя станцыі вобласці, агучаны існуючыя праблемы па захаванні маладняку БРЖ, лячэнні кароў, дыягностыцы захворванняў жывёлы. Удзел у размове прынялі першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Алег Маслак і начальнік аддзела ветэрынарыі камітэта аблсельгасхарчу Міхаіл Лусцянкоў.

Свае навыкі і веды галоўныя ветурачы шэрагу раёнаў вобласці пацвердзілі падчас правядзення пісьмовага экзамену па ветэрынарных правілах утрымання, кармлення і лячэння БРЖ.

Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024