На Кіраўшчыне прайшлі чарговыя прэстыжныя спаборніцтвы па веласіпедным спорце сярод юніёраў і школьнікаў

На Кіраўшчыне прайшлі чарговыя прэстыжныя спаборніцтвы па веласіпедным спорце сярод юніёраў і школьнікаў

На Кіраўшчыне прайшлі чарговыя прэстыжныя спаборніцтвы па веласіпедным спорце сярод юніёраў і школьнікаў.

На базе нашага раёна, як і летась, адбылося першынство Магілёўскай вобласці па веласіпедным спорце на шашы памяці У.Ф.Хухракова сярод юніёраў і юніёрак 2001 года нараджння і маладзей у праграме Алімпійскіх дзён моладзі — самых прэстыжных спаборніцтвах для такога ўзросту. Адначасова праходзіла спартакіяда дзіцяча-юнацкіх школ сярод юнакоў і дзяўчат 2003-2004 гадоў нараджння.

У госці на кіраўскую зямлю завіталі выхаванцы аддзяленняў веласпорту са спартшкол Магілёва, Бабруйска, Буда-Кашалёва і Жлобіна — адвечныя сапернікі кіраўчан на многіх спаборніцтвах. Варта адзначыць, што каманда Кіраіскай СДЮШАР была складзена з больш маладзейшых веласіпедыстаў — па сутнасці дублёраў. Нашы выхаванцы названага вышэй узросту ўжо працяглы час шліфуюць майстэрства ў вышэйшым звяне веласпорту і паспяхова выступаюць на рэспубліканскай арэне. Калі б яны ўдзельнічалі  зараз, хутчэй за ўсё, камандзе Кіраўскага раёна не было б роўных. Але ж і змену трэба рыхтаваць — менавіта такой стратэгіі прытрымліваліся трэнеры нашых юных веласіпедыстаў.

Заезды праходзілі на аўтадарозе ў раёне аг.Барсукі, на якой яны праводзіліся не аднойчы. У першы дзень адбылася індывідуальная гонка на час. У нашай камандзе ў лік прызёраў трапіла Паліна Конрад, якая заваявала “бронзу” і ў залік Алімпійскіх дзён моладзі, і ў залік спартакіяды ДЮСШ.

А вось у другі дзень падчас групавой гонкі Паліна бліскуча справілася і з трасай, і з сапернікамі: у абодвух заліках яна ўзяла па “золату”. Адзначым таксама “бронзавы” вынік у залік Алімпійскіх дзён моладзі Ганны Васільковай.

У агульным заліку — і ў Алімпійскіх днях моладзі, і ў спартакіядзе ДЮСШ — п’едэстал гонару атрымаўся аднолькавым: перамогу атрымала каманда Бабруйскай СДЮШАР, другое месца — у гаспадароў спаборніцтваў, трэцяе — у зборнай Магілёўскай СДЮШАР.

На ўрачыстым пастраенні на турбазе “Барсукі” пераможцам і прызёрам, якіх агучыў галоўны суддзя спаборніцтваў дырэктар Кіраўскай СДЮШАР Сяргей Клімовіч, былі ўручаны медалі і дыпломы адпаведных ступеней. Дапамаглі зрабіць гэта старшы трэнер зборнай Магілёўскай вобласці па веласпорце, намеснік старшыні Федэрацыі веласпорту Магілёўскай вобласці Тамара Баразна і трэнер абласной маладзёжнай зборнай Сяргей Барэй.

Важным момантам спаборніцтваў стала ўшанаванне памяці аднаго з арганізатараў гэтых і іншых спаборніцтваў на Кіраўшчыне, энтузіяста, чалавека, які вельмі шмат зрабіў для развіцця веласпорту ў нашым раёне, Уладзіміра Сцяпанавіча Бяляўскага. Трэнеры, прадстаўнікі каманд усклалі кветкі да магілы майстра спорту СССР, суддзі вышэйшай нацыянальнай катэгорыі, які пахаваны ў Мышкавічах.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара і Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024