Паралельна з уборкай збожжавых працягваецца нарыхтоўка кармоў для зімова-стойлавага перыяду грамадскага пагалоўя БРЖ

Працягваецца нарыхтоўка кармоў для зімова-стойлавга перыяду грамадскага пагалоўя БРЖ.

Частыя дажджы ствараюць перашкоду сяльчанам у нарыхтоўцы сена. Зараз пад павецямі сельгасарганізацыіях раёна маецца яго 7831 т, што адпавядае 54% ад плана. Поўнасцю, і нават з запасам забяспечыліся сенам у КСУП “Чырвоны баец” (120% ад плана), блізкія да мэты ў ААТ “Дабаснянскае” (96%) і КСУП “Ніва-Барсукі” (94%).

Сяльчане Кіраўшчыны набліжаюцца да выканання плана па нарыхтоўцы сенажу. Яго маецца 9510 т, што складае 86% ад даведзенага задання. Звыш нормы нарыхтавалі рассветаўцы (118% ад плана) і чыгірынцы (113%). Добры запас маецца ў ААТ “Дабаснянскае” (82%), КСУП “Ніва-Барсукі” (81%), ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” (76%).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.