У новым абліччы — інтэрнат па вул.Гагарына Кіраўска

Брыгадзір Ірына Жаўняровіч і майстар Алег Худалей

У новым абліччы нядаўна прадстаў перад кіраўчанамі і жыхарамі непасрэдна інтэрнат па вул.Гагарына, д.67. Пачынаючы з сярэдзіны красавіка бягучага года, тут быў праведзены планавы капітальны рамонт. Заказчыкам выступіў УКП “Жылкамгас”, рамонтныя работы былі выкананы падрадчыкам — ДУКДБП “Кіраўская ПМК-255”.

Як нам паведамілі ў адміністрацыі “Жылкамгаса”, у ходзе рамонту былі заменены дахавае пакрыццё з даўцяпленнем пліт перакрыцця, люк выхаду на дах — на супраць­пажарны сертыфікаваны; перакладзены вентыляцыйныя каналы; усталявана абарона ад маланкі; праведзены рамонт лоджый; уцеплены тарцавыя сцены з наступнай атынкоўкай і афарбоўкай фасадаў; заменены драўляныя аконныя блокі на аконныя блокі з ПВХ-профіля ў месцах агульнага карыстання; заменена сістэма водазабеспячэння і водаадвядзення па падвальным памяшканні і стаяках.
У працэсе правядзення рамонтных работ фотакарэспандэнт “Кіраўца” Максім Мікешын пабываў на аб’екце, дзе зафіксаваў на фотакамеру, як будаўнікі ро­бяць будынак больш прыгожым, цёплым і ўтульным.

Тынкоўшчыкі Ганна Кашкова, Аксана Слесарава, Аляксандра Гушчына

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.