Ваявалі за мір і свабоду роднага краю

Ваявалі за мір  і свабоду роднага краю

28 чэрвеня Кіраўшчына адзначыла 75-ю гадавіну вызвалення тэрыторыі раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ураджэнец в.Вілы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Канстанцін Фёдаравіч Баранчук, які зараз жыве ў дачкі ў г.Бабруйску, завітаў у родную вёску, каб прайсціся па яе вуліцах, успомніць пра сваё шчаслівае даваеннае дзяцінства ў акружэнні родных, мірнае пасляваеннае жыццё.

Напярэдадні дня нараджэння, якое Канстанцін Фёдаравіч адзначыў 29 чэрвеня, яму быў уручаны юбілейны медаль “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Павіншаваць ветэрана з ўласным днём нараджэння, з гадавінай вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і надыходзячым Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь завіталі старшыня Баравіцкага сельвыканкама Алена Пашкевіч, школьнікі. Цудоўны настрой і музычныя нумары падарылі работнікі Баравіцкага СДК.
У сваю чаргу, Канстанцін Фёдаравіч выказаў словы ўдзячнасці за праяўленыя ўвагу і клопат, за нязгасную памяць нашчадкаў пра гераічнае мінулае абаронцаў Айчыны ў гады вайны, і заклікаў моладзь шанаваць малую радзіму, паважаць гісторыю свайго народа і прыкладаць намаганні, каб захаваць мір і свабоду сінявокай Беларусі.
Калі пачалася вайна, Канстанцін і яго аднагодкі-сябры не дасягнулі прызыўнога ўзросту. Таму разам з роднымі ён застаўся на акупіраванай немцамі тэрыторыі. Мірныя жыхары, аб’яднаўшы свае намаганні з партызанамі, як маглі, дапамагалі народным мсціўцам у барацьбе з фашыстамі.
У 1944 годзе, пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Канстанцін Баранчук быў прызваны ў дзеючую армію. У саставе воінаў 2-га Беларускага фронту ён вызваляў Беларусь, Польшчу, Усходнюю Прусію. Разам з баявымі таварышамі ўдзельнічаў у баях за Кёнігсберг. Памятае ветэран, наколькі жорсткай была схватка з ворагам за кожны дом, вуліцу, квартал. Камандаванне прыняло рашэнне аб узяцці Кёнігсберга штурмам. Дзякуючы праведзенай разведчыкамі рабоце і граматна распрацаванаму камандаваннем плану да вечара 10 красавіка 1945 года горад быў узяты войскамі Чырвонай Арміі. Далейшы напрамак ляжаў на Германію.
У пераможным 1945-м Канстанцін Баранчук вярнуўся на сваю малую радзіму. Захапілі былога салдата сялянскія клопаты, мірнае стваральнае жыццё. Але самае галоўнае, гэта свабодная ад ворага зямля, мір, цішыня і прыгажосць роднага краю.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024