“Бяспека абанентаў — наш клопат” — па такім прынцыпе будуе работу калектыў Кіраўскага раёна газазабеспячэння

“Бяспека абанентаў — наш клопат” — па такім прынцыпе будуе работу калектыў Кіраўскага раёна газазабеспячэння

Вадзіцель Ігар Бяляўскі і слесар Мікалай Каранкевіч

Стабільнасць у рабоце, надзейнасць і аператыў­насць у абслугоўванні — гэтыя і іншыя характарыстыкі без перабольшвання можна сказаць у дачыненні да дзейнасці раёна газазабеспячэння філіяла “Бабруйскае вытворчае ўпраўленне”. Узорнасць вызначае гэты калектыў ва ўсім — ад выканання сваіх прафесійных абавязкаў да стану вытворчай тэрыторыі.
Расказаць аб працоўных буднях і штодзённых задачах, планах на перспектыву калектыву раёна газазабеспячэння мы папрасілі яго начальніка Генадзя ПІНЧУКА:

— Асноўным напрамкам нашай дзейнасці было і застаецца бесперабойнае забеспячэнне насельніцтва і арганізацый газам, безаварыйная і надзейная работа газавыкарыстальнага абсталявання.
На абслугоўванні раёна газазабеспячэння 177 км газапровадаў, 9343 абаненты, з якіх 4934 — карыстальнікі звадкаванага газу.

У раёне актыўна вядуцца работы па забеспячэнні домаўладанняў кіраўчан і сяльчан прыродным газам. Напрыклад у аг.Баравіца, дзе летась было завершана будаўніцтва міжпасялковага газапровада, затрымка пакуль за самімі сяльчанамі, мы гатовы правесці работы па газіфікацыі жылля ў любы час. Увогуле, тое, што залежыць ад нашай службы, імкнемся вырашаць хутка і якасна.

На дадзеным этапе вядзецца падрыхтоўка дакументацыі па будаўніцтве міжпасялковага газапровада да аг.Любонічы, працягласцю каля 22 км. Гэта значыць, што адчуць усе даброты “блакітнага паліва” змогуць і жыхары населеных пунктаў, праз якія будзе праходзіць ветка газапроваду. Згодна графіка будаўніцтва плануецца правесці паэтапна, на працягу 3 гадоў.

Сёлета наш калектыў вядзе значныя работы па мадэрнізацыі, рэканструкцыі і капітальнаму рамонту аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы раёна. Справа ў тым, што па многіх з іх тэрмін выкарыстання наблізіўся да 20 гадоў, а гэта патрабуе, у адпаведнасці з Правіламі, дарэчы, як і для нашых абанентаў, поўнай дыягностыкі, а дзесьці і замены абсталявання. Праводзім комплекснае прыборнае абследаванне падземных газапровадаў, вядзем замену адключаючых прылад на газапровадах, ліквідуем газавыя калодзежы, на газаразмеркавальных пунктах устанаўліваем шаравыя краны. Агульная сума інвестыцый складзе больш за 1 млн. 805 тыс. рублёў. Належную ўвагу надаем і забеспячэнню нашых работнікаў неабходным інвентаром і абсталяваннем. Для гэтых мэт набылі асвятляльную мачту, будаўнічы фен, прыстасаванне для адкачкі кандэнсата, камплекты бандажоў і іншае.

Паралельна вядуцца работы па замене і праверцы газавага абсталявання нашых абанентаў. Варта адзначыць, што многія з іх сталі з большым разуменнем ставіцца да нашых патрабаванняў, якія мы прад’яўляем у адпаведнасці з Правіламі карыстання газам, па замене састарэлага абсталявання, бо разумеюць, што ад гэтага залежыць іх бяспека і нават жыццё.

Вось і з 2 па 10 верасня, падчас правядзення Адзіна­га дня бяспекі, пройдуць сустрэчы ў школах і да­школьных навучальных установах, гутаракі ў працоўных калектывах, з насельніцтвам. Асноўную ўвагу будзем звяртаць на бяспеку пры выка­рыстанні газу ў быце. Раскажам, што неабходна ведаць, каб “блакітнае паліва” рабіла жыццё камфортным і не прывяло да бяды. У дапамогу прафілактычнай рабо­це будзем уручаць наглядна-выяўленчую прадукцыю.
Ідучы насустрач пажаданням нашых кліентаў мы прапаноўваем праз нашу арганізацыю набыць практычна любое газавае абсталяванне, прычым, маем магчымасць зрабіць растэрміноўку плацяжоў, даставім і ўстановім яго.

Слесар Георгій Калаткоў

Усе тыя задачы, якія стаяць перад нашым калектывам, выконваюцца сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы, стараннымі і адказнымі работнікамі. Зараз у калектыве працуе 47 чалавек. Ёсць нямала тых, хто ў газавай галіне не адзін дзясятак гадоў, ёсць і маладыя кадры. Перш чым прыступіць да работы, усе пра­ходзяць спе­цыяльнае абучэн-
не, на пастаяннай аснове праводзяцца праверкі ведаў і навыкаў, пераатэстацыя. Адным словам, усе нашы службы працуюць эфектыўна, зладжана і старанна, бо ўкамплектаваны высокакласнымі спецыялістамі.

Нельга не адзначыць уклад у агульную справу галоўнага інжынера Віктара Каранкевіча, які ў сферы газазабеспячэння ўжо больш за 22 гады. Значную нагрузку па выкананні пастаўленых задач нясуць нашы майстры Дзмітрый Індзюхін, Пётр Асос, Сяргей Дарошка. Старанна працуюць кантралёры газавай гаспадаркі на чале з майстрам Таццянай Бяляўскай. На варце спакою карыстальнікаў газу стаіць аварыйна-дыспетчарская служба. Бяспека нашых абанентаў у надзейных руках Андрэя Шахунова, Сяргея Дзмітрыева, Мікалая Каранкевіча і іншых. Дысцыплінаванасцю вызначаюцца бацька і сын Леанід і Максім Вігура. Прафесіяналам у сваёй справе з’яўляецца зваршчык Аляксандр Скараходаў. Любую даручаную справу з адказнасцю выконваюць Сяргей Пушыла, Сяргей Сямёнаў, Дзмітрый Баркоў і многія іншыя. Дакладнасць, тактоўнасць, уменне знайсці выхад у любой сітуацыі з абанентам вызначаюць нашых прыёмшчыкаў заказаў.

Яшчэ раз паўтаруся, кожны работнік — высокакласны спецыяліст, надзейны і старанны.
Шэраг членаў нашага калектыву атрымае заслужаныя ўзна­гароды ў сувязі з прафесійным святам. Так, Падзяка ДВА “Белтопгаз” будзе ўручана вадзіцелю Станіславу Сцефановічу. На Дошку гонару РУП “Магілёўаблгаз” занесены слесар Георгій Калаткоў. Падзяка РУП “Магілёўаблгаз” аб’яўлена вадзіцелю Ігару Бяляўскаму. Ганаровай граматы ВУ “Бабруйс­кгаз” удастоены кладаўшчык Аляксандр Бягун, Падзякі — прыбіральшчыца Ірына Шчэрбіч.

Нельга не ўспомніць нашых паважаных ветэранаў: Валерыя Панькова, Дзмітрыя Радзівонава, Валянціну Каляснёву, Гена­дзя Бяляўскага, Леаніда Комара, Генадзя Варсобу, Валерыя Сцяпанчанку і многіх іншых.
У чарадзе штодзённых працоўных будняў не забываем і пра належныя ўмовы працы і адпачынку нашых работнікаў. На вытворчай базе маецца пакой адпачынку, санітарна-бытавыя пакоі, ёсць трэнажоры для прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. Пастаянна займаемся добраўпарадкаваннем прылягаючай тэрыторыі: уладкавалі новыя пешаходныя дарожкі, маюцца клумбы, зоны адпачынку. Імкнемся, каб было прыгожа і ўтульна не толькі нам, але і нашым наведвальнікам.

Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара і Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024