У зладжаным рытме працуе калектыў Кіраўскага райпаліўзбыту

У зладжаным рытме працуе калектыў Кіраўскага райпаліўзбыту

Адзінаццаць гадоў працуе ў арганізацыі маніпулятаршчык-вадзіцель на развозцы Васіль Багданаў

Якім бы цёплым ні выдаўся пачатак верасня, усё бліжэй той момант, калі прыйдзецца даставаць з шафы цёплае адзенне і паклапаціцца аб ацяпленні жылля. Спажыўцам прыроднага газу можна не хвалявацца: адкрыў венціль і — парадак. Астатняму ж насельніцтву раёна, каб адчуваць сябе камфортна зімой, трэба паклапаціцца аб забеспячэнні свайго домаўладання торфабрыкетам і дрывамі. А дапамогуць у вырашэнні гэтай задачы ў філіяле “Кіраўскі райпаліўзбыт” МАУВП “Аблпаліва”.

Узгадваюцца часіны, калі набыццё торфабрыкету суправа­джалася адчувальным напружаннем і нерваваннем, калі з самай раніцы вагавую штурмавалі дзясяткі ўзгневаных грамадзян. Зараз тэрыторыя райпаліўзбыту можа падацца нязвыкла ціхай і пустыннай. Пастаўкі торфабрыкету насельніцтву ўпарадачаны. Усе заяўкі выконваюцца літаральна на працягу некалькіх дзён. Добра, што ёсць такія людзі і такая арганізацыя, якія ўсе клопаты бяруць на сябе. І больш таго, дапамогуць давезці набытае паліва ў двор. З пачатку года дровы дастаўлены ў 200 домаўладанняў, торфабрыкет – у 130. Насельніцтву рэалізавана 387 тон торфабрыкету, 970 кубічных метраў дроў. Палівам у першую чаргу забяспечваюцца льготныя катэгорыі грамадзян — ветэраны вайны і інваліды.

У перавозцы паліва, распілоўцы дроў задзейнічаны ўвесь тэхнічны парк прадпрыемства, а гэта пагрузчыкі, грузавыя аўтамашыны, трактары, станкі па распілоўцы і колцы дроў. Акрамя таго, у філіяле ажыццяўляецца шырокі спектр спадарожных паслуг: гэта пагрузка і разгрузка паліва, дастаўка, распілоўка і колка дроў. Пры гэтым апошняе карыстаецца асаблівым попытам у насельніцтва. Па заяўках грамадзян праводзіцца распілоўка і колка амаль паловы ўсяго нарыхтаванага драўнянага паліва.

Да пачатку ацяпляльнага сезону засталося не так шмат часу. Наперадзе ў калектыва райпаліўзбыту месяцы з самай вялікай нагрузкай, калі завезці паліва спяшаюцца многія грамадзяне. І ўсе старанні нешматлікага калектыву філіяла скіраваны на своечасовае забяспячэнне насельніцтва раёна цвёрдымі відамі паліва.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024