Адзіны дзень жывёлавода ў Кіраўскім раёне

Адзіны дзень жывёлавода ў Кіраўскім раёне

У сельгасарганізацыях раёна на мінулым тыдні прайшоў чарговы адзіны Дзень жывёлавода. У адпаведнасці з вызначаным графікам адказныя асобы выехалі на жывёлагадоўчыя аб’екты, сустрэліся з працаўнікамі. Адбыліся прадметныя гутаркі па выніках работы галіны жывёлагадоўлі гаспадарак за 8 месяцаў бягучага года, пра аплату і ўмовы працы, на іншыя тэмы. Жывёлаводы мелі магчымасць задаць цікавячыя іх пытанні, агучыць праблемы пры іх наяўнасці.
Змястоўнай была сустрэча ў межах адзінага Дня жывёлавода з калектывам МТФ “Колбава” СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” з
удзелам галоўнага рэдактара раённай газеты “Кіравец”, члена райвыканкама Наталлі Хадаковай, дырэктара сельскагаспадарчага філіяла Ігара Кузняцова, вядучага эканаміста Святланы Піскуновай, в.а.галоўнага заатэхніка Ганны Жэрнавой.
Напачатку былі абмеркаваны паказчыкі жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі за 8 месяцаў бягучага года. Вытворчасць малака склала 107% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года: атрымалі больш на 250 т. Паказчык па рэалізацыі — таксама 107%. З МТФ “Колбава”, як падкрэсліла Святлана Піскунова, 100% малака пастаўляецца сортам “экстра”. А вось у цэлым па гаспадарцы — 65%. Ёсць над чым працаваць па павышэнні якасці малака на МТФ “Чыгірынка”. Як і над тым, каб па выніках года выйсці па ўдою на карову на 6 тыс. кг малака.
Безумоўна, у атрыманні лепшых рэзультатаў адыгрывае вялікую ролю чалавечы фактар. Падчас гутаркі ўдзячныя словы прагучалі ад кіраўніцтва сельгасфіліяла ў адрас перадавых даярак Алесі Жаўлаковай, Тамары Жаўлаковай, Таццяны Пінчук.
Калі размова зайшла пра аплату працы, Ігар Кузняцоў нагадаў, што Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача выйсці на ўзровень заработнай платы не менш 1000 рублёў у снежні 2020 года ва ўсіх сферах народнагас­падарчага комплексу. У СГФ “Чыгірынка” па сутнасці гэты арыенцір дасягнуты: за жнівень сярэдняя зарплата склала 1058 руб., за 8 месяцаў — 979 руб. 60 кап.
Кіраўнік зрабіў акцэнт на падтрымцы галаўнога прадпрыемства. На жывёлагадоўчых аб’ектах створаны найлепшыя ўмовы для прадукцыйнай працы і атрымання аддачы ад яе.
Вялікія грашовыя ўкладанні, падкрэсліў Ігар Ула­дзіміравіч, зроблены ў Стайках пасля далучэння мясцовай гаспадаркі да сельгасфіліяла: узведзены, можна сказаць, новы цялятнік на 320 галоў, новая воданапорная вежа, праведзены водаправод, пабудаваны сянажныя траншэі, закончылі трэці этап будаўніцтва па комплексу.
Дырэктар канстатаваў: у іх калектыве людзі разуме­юць, што, каб захаваць тое, што зроблена, трэба беражліва, з адказнасцю ставіцца да яго. МТФ “Колбава” — 5 год, МТФ “Чыгірынка” — 10, і памяшканні, абсталяванне — у належным стане. Увага ў гаспадарцы надаецца добраўпарадкаванню прыфермскіх тэрыторый, каб было прыемна і самім, і гасцям.
Па словах кіраўніка, у сельгасфіліяле існуе праблема па жыллю. Калі, напрыклад, прыязджаюць маладыя сем’і, няма куды іх пасяліць, тым больш, са зручнасцямі, як многія жадаюць. Ігар Кузняцоў адзначыў, што на наступны год запланавана будаўніцтва трох дамоў.
Кіраўнік ахарактарызаваў ход нарыхтоўкі кармоў для грамадскага пагалоўя жывёлы з мэтай забяспечыць іх паўтарагадзічны запас.
Было адзначана, што у іх гаспадарцы прымаюцца неабходныя меры, каб вырашаць узнікаючыя праблемныя пытанні, а таксама асабістыя запыты працаўнікоў.
Наталля Хадакова праінфармавала прысутных па пытаннях правядзення парламенцкіх выбараў, перапісу насельніцтва, падрыхтоўкі да раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”.
Сустрэчу з жывёлаводамі МТФ “Любонічы” РАПТЗ правялі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Іваніцкая з удзелам намесніка дырэктара таварыства па ідэалагічнай рабоце, МТФ “Барчыцы” КСУП “Барчыцы-агра” — старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Віктар Ставер і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікторыя Бяляўская з удзелам дырэктара гаспадаркі Уладзіміра Ядчанкі.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024