Прыйшоў час “царыцы палёў”

Прыйшоў час “царыцы палёў”

У СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” актыўна вядуць чарговы этап нарыхтоўкі кармоў — уборку кукурузы на сілас. Асноўную стаўку пры закладцы кармоў мясцовыя аграрыі робяць на іх якасць, менавіта ад гэтага будзе залежыць колькасць малака і яго гатунковасць.
З траў першым укосам тут насушылі сена, заклалі сянажныя траншэі, а зараз прыйшла чарга “царыцы палёў”. Ролю гэтай культуры ў кормавытворчасці, упэўнены спецыялісты, цяжка пераацаніць: яе зярняты — карысная дабаўка для росту цялят, відавочны эфект і ад скармлівання зялёнай масы дарослай жывёле, а якасны сілас для рагуль — і ўвогуле любімая ежа.
Аграном сельгасфіліяла Юрый Смятана адзначыў, што ў гэтым го­дзе кукуруза беларускай селекцыі дае неблагі ўраджай зялёнай масы: з кожнага гектара ў сярэднім атрымліваюць каля 400 ц. Паспрыяла гэтаму строгае захаванне тэхналогіі пры сяўбе кукурузы, яе належны і своечасовы догляд і хімапрацоўка. Усяго ж на палетках сельгаскультура займае плошчу ў 750 га, з якіх на 600 га яна будзе ўбрана на зялёны корм і на 150 га — на зерне.
Работы па ўборцы кукурузы на сілас у “Чыгірынцы” распачалі ў аптымальны тэрмін: менавіта ў фазе малочна-васковай спеласці ўтрыманне сухога рэчыва ў пачатках складае каля 55%. А гэта значыць, што ўдасца закласці высокапажыўныя кармы, што станоўча паўплывае на надоі і прывагі БРЖ.
Па стане на раніцу панядзелка ў гаспадарцы кукуруза ўбрана на 98 га. У траншэі закладзена 3384 т зялёнай масы.
Па словах Юрыя Смятаны, у бягучым годзе ў сельгасфіліяле плану­юць нарыхтаваць 12600 т
сіласнай масы.
Зараз уборка кукурузы вядзецца на найбольш складаных участках, якія ў выпадку неспрыяльных пагодных умоў могуць стаць складанапраходнымі для тэхнікі. Акрамя таго, работы распланаваны такім чынам, каб ад месца ўборкі сельгаскультуры і да месца яе закладкі ў сянажную траншэю быў максімальна кароткі шлях. Гэта дазваляе скараціць час на перавозку зялёнай масы і, што немалаважна, закласці траншэю і закансерваваць яе за 2-3 дні.
Асаблівую ўвагу надалі і падрыхтоўцы сіласных траншэй: усе яны былі свое­часова адрамантаваны, пабелены і прадэзіфікаваны. Закладка кукурузы вядзецца пад пільнай увагай адказных спецыялістаў, якія кантралююць, каб ямы былі запоўнены якаснымі кармамі.
Для таго, каб кансервацыя сіласнай масы была з максімальным захоўваннем пажыўнасці корму кукуруза павінна быць правільна здробнена (вышыня яе нарэзкі павінна складаць 3-5 см), менавіта таму, уборку і здрабненне даверылі аднаму з вопытных механізатараў Дзмітрыю Конюхаву.
Акрамя гэтага, немалаважную ролю, а дзесьці і галоўную, адыгрывае якасць трамбоўкі масы. Хібы пры трамбоўцы здольныя загубіць працу многіх механізатараў: пачынаючы ад тых, хто ўзворваў і рыхтаваў глебу, вёў сяўбу “царыцы палёў” і завяршаючы тымі, хто зараз займаецца яе ўборкай і перавозкай.
На трамбоўцы сіласнай масы задзейнічаны Віктар Каліноўскі і Віктар Іванчыкаў. І няхай стаж работы ў сельскагаспадарчай галіне ў іх невялікі, адказнасці і добрасумленнасці ў выкананні даручанай справы хлопцам не займаць. Да таго ж побач заўсёды больш вопытныя калегі, якія абавязкова дадуць слушную параду, падкажуць, што трэба.
Не менш адказная задача — перавозка кукурузнай масы. Як адзначыў аграном, колькасць задзейнічанай тэхнікі залежыць ад адлегласці ад месца ўборкі да закладкі. Калі ў чацвер карэспандэнты “раёнкі” наведвалі палеткі сельгасфіліяла, на адвозцы былі задзейнічаны Леа­нід Іванчыкаў, Уладзімір Бабіцкі, Дзмітрый Гаўрылаў і Сяргей Брэндзікаў. Адзін за адным, хутка дастаўляючы свежаўбраную зялёную масу да месца трамбоўкі, яны зноў станавіліся пад загрузку, і так бесперапынна на працягу ўсяго светлавога дня працуе “зялёны ўборачны канвеер” у сельгасфіліяле.
Паралельна з уборкай кукурузы чыгірынцы вядуць уборку аднагадовых траў. На гэтых работах на камбайне КЗР заняты Анатоль Свіркоў, на адвозцы зялёнай масы — Сяргей Суравец і Аляксандр Данцоў. Здрабнёныя травы трамбуюцца ў адну траншэю з кукурузай.
Пасля ўборкі “царыцы палёў” на палеткі выводзіцца агрэгат для ўнясення ўгнаенняў пад сяўбу азімых збожжавых. Усяго плануецца пасеяць зерневую групу азімых больш чым на 1200 га, дадзеныя работы праведзены на 608 га. На ўнясенні мінеральных угнаенняў шчыруе вопытны механізатар Віктар Данцоў, на яго рахунку ўжо больш за 1000 га апрацаваных палеткаў.
На ўзворванні глебы задзейнічаны Мікалай Бабіцкі, штодня ён апрацоўвае па некалькі дзясяткаў гектараў.
Сяўба азімых збожжавых вядзецца двума пасяўнымі агрэгатамі, кіруюць якімі Сяргей Фірагін і Анатоль Кузьмін. Абодва механізатары з адказнасцю ставяцца да даручанай справы, праводзячы сяўбу якасна і з захаваннем тэхналогіі.
У якасці зялёнага ўгнаення на 87 га ў сельгасфіліяле пасеялі свірэпіцу. Яна павінна стаць карысным папярэднікам для будучай веснавой сяўбы кукурузы.Ёсць старанныя адносіны да даручанай справы ў механізатараў, ёсць і адпаведныя адносіны да працаўнікоў у кіраўніцтва сельгасфіліяла. Усе работнікі забяспечаны спецвопраткай, спецсродкамі, на палеткі дастаўляюцца гарачыя абеды. Заработная плата ў сельгасфіліяле зале­жыць ад асабістага ўкладу, таму, кожны разумее, што дастойная праца будзе дастойна аплачвацца.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024