Вераснёўскія клопаты аграрыяў КСУП “Ніва-Барсукі”

Вераснёўскія клопаты аграрыяў КСУП “Ніва-Барсукі”

Увесь светлавы дзень на палетках сельгасарганізацый раёна не змаўкае гул тэхнікі: клопаты аграрыяў накіраваны на ўраджай наступнага года. Зараз актыўнымі тэмпамі вядзецца сяўба азімых культур.
У зладжаным рытме праходзяць работы ў КСУП “Ніва-Барсукі”. Здаецца, зусім нядаўна ніваўцы яшчэ ўбіралі збожжавыя, засыпалі залацістае зерне ў засекі, частку яго адпраўлялі ў залік дзяржзаказу. І вось ужо зноў зярняты роўнымі радамі кладуцца ў глебу, каб хутка апрануць палеткі ў яркую зеляніну маладых раслін.

Надвор’е пакуль спрыяе земляробам, таму работы вядуцца шырокім фронтам, адразу на некалькіх участках. Збожжавы азімы клін сёлета зойме 1750 га: на 750 га
размесціцца пшаніца, на 700 га — трыцікале, на 300 — жыта.
У мінулую пятніцу карэспандэнты “раёнкі” пабывалі на палетках сельгаспрадпрыемства і пацікавіліся не толькі ходам пасяўной кампаніі, але і ўсіх восеньскіх палявых работ.
“Пакуль што ў нас задзейнічаны адзін пасяўны агрэгат, — расказаў брыгадзір брыгады “Барсукі” Сяргей Сіўчыкаў. — Нагатове яшчэ адзін, у бліжэйшыя дні і яго ўключым у работу”.
Своечасова, з захаваннем тэхналогіі правялі ў сельгаспрадпрыемстве сяўбу рапсу на 432 га, свірэпіцы — на 120 га. Вырошчванне гэтых культур і іх рэалізацыя штогод дае ніваўцам магчымасць атрымліваць дадатковыя грошы.
Распачаць сяўбу азімых збожжавых даверылі аднаму з самых вопытных і адказных механізатараў Генадзю Макаронку. На гэтых работах ён не першы год, заўсёды ў ліку перадавікоў і ўнутрыгаспадарчага, і раённага спаборніцтваў. Справу сваю ведае на выдатна. Кіруе складанай тэхнікай з лёгкасцю, даглядае яе, не дапускае значных паломак. Пасяўныя работы механізатар выконвае хутка і якасна. У пары з ім на падвозцы і загрузцы насення працуе Уладзімір Ермалаеў.
Не менш адказная задача — падрыхтоўка глебы. Менавіта ад якасці праведзенага да­дзенага агратэхнічнага прыёму залежаць будучыя збожжавыя намалоты. Даручылі гэтую справу Уладзіміру Лебедзеву, Аляксандру Якаўлеву і Валерыю Кухарэнку. На ўзворванні глебы заняты Дзяніс Бурак, Васіль Белаглазаў і Мікалай Таранаў. Кожны з іх з разуменнем і адказнасцю выконвае даручаную справу, усведамляючы, што ў тым ліку і ад іх залежыць хлебны каравай 2020 года.
Паралельна з сяўбой азімых вядуцца і іншыя сельскагаспадарчыя работы. Ідзе ўборка траў на падкормку для грамадскага статка. На здрабненні кармавых культур заняты Ула­дзімір Еўдакімаў, на адвозцы — Мікалай Сурын.
Міхаіл Рымараў займаецца ўнясеннем мінеральных угнаенняў, праведзены гэтыя работы ўжо больш чым на 1100 га, Алег Сакабіцкі задзейнічаны на апрацоўцы гліфасатамі глебы ад пустазелля.
Ні на хвіліну не прыпыняюцца работы на прэсаванні саломы, якая адвозіцца да месцаў складзіравання. На вызваленыя палеткі адразу выходзяць трактары з глебаапрацоўваючымі агрэгатамі. Услед — пасяўныя агрэгаты.
Свайго часу дачакалася і “царыца палёў”, якая сёлета займае 1000 га, на 200 га яе ўбяруць на зерне, астатняе — на корм грамадскаму статку.
Па словах брыгадзіра Сяргея Сіўчыкава, пасевы кукурузы сёлета вельмі радуюць. Расліны месцамі “вымахалі” пад 2 метры ў вышыню, з моцнай зялёнай масай, якая стане добрым кормам для БРЖ. Дарэчы, ніваўцы апошнім часам не ведаюць праблем з кармамі, іх заўсёды ў наяўнасці паўтарагадовы запас: аб гэтым яны клапоцяцца з ранняй вясны і да позняй восені.
Як адзначыў Сяргей Сіўчыкаў, усе работы вядуцца ў адпаведнасці з планамі. Садзейнічае гэтаму адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў механізатарскіх кадраў. Многія з іх не
адзін дзясятак гадоў прысвяцілі сябе нялёгкай земляробскай справе. З такімі надзейнымі спецыялістамі, упэўнены ў сельгаспрадпрыемствы, любыя задачы выканальныя.
На высокапрадукцыйную працу на восеньскіх палетках накіраваны меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання. Механізатары забяспечваюцца гарачым харчаваннем, працаўнікі поўнасцю ўкамплектаваны сродкамі індывідуальнай абароны і спецвопраткай.
З раніцы і да позняга вечара шчыруюць працаўнікі на палетках, каб забяспечыць высокія тэмпы і якасць сяўбы, каб быў закладзены трывалы падмурак пад ураджай наступнага года.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024