Весткі з палёў

На палях сельскагаспадарчых арганізацый раёна працягваюцца палявыя работы. Аб тым, што ўжо зроблена па стане на 20 верасня, рэдакцыі паведамілі ў райсельгасхарчы.

Сельгаспрадпрыемствы раёна актыўна ўключыліся ў работы па ўборцы кукурузы на сілас. “Царыца палёў” ужо ўбрана па плошчы ў 2075 га (31% ад плана). У СВК “Бераснёўскі” культура здробнена на 210 га (48% да задання), у райаграпрамтэхзабеспячэнні — на 229 га (42%), у ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — на 819 га (33%), у КСУП “Барчыцы-агра” — на 127 га (33%).

У СГФ “Чыгірынка” і ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” распачалі работы па ўборцы кукурузы на зерне.

Працягваецца сяўба азімых культур, якія ўжо размясціліся на 6981 га (58% ад плана). З іх пшаніца займае плошчу ў 3945 га (74% ад плана).

У лідарах-сейбітах — СГФ “Чыгірынка”, дзе работы праведзены на 704 га (61% ад задання). Не зніжаюць тэмп сяўбы працаўнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, дзе засеяна азімымі 1693 га (58%), і КСУП “Ніва-Барсукі” — 965 га (55%).

Сельгасарганізацыі раёна вядуць копку цукровых буракоў. Усяго работы праведзены на 326 га, накапана 14801 т салодкіх каранёў, пры сярэдняй ураджайнасці 454 ц/га. У “Рассвеце” ўраджайнасць накапаных з 94 га цукровікаў склала 564 ц, у КСУП “Чырвоны баец” — з 80 га — 463 ц, у ААТ “Дабаснянскае” — з 42 га — 381 ц, у РАПТЗ — са 110 га — 382 ц.

Рассветаўцы працягваюць копку бульбы. З плошчы ў 155 га (52% ад плана) імі атрымана 6237 т, пры сярэдняй ураджайнасці ў 454 ц/га. На 10 га ў сельгаставарыстве правялі ўборку сталовых буракоў. Радуе сёлета мясцовых садаводаў і ўраджай яблыкаў: са 105 га фруктовых садоў іх было сабрана 964 тоны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.