Фестываль юнага даследчыка прайшоў на базе СШ №2 імя К.П.Арлоўскага

Фестываль юнага даследчыка прайшоў на базе СШ №2 імя К.П.Арлоўскага

З мэтай фарміравання ўстойлівай цікавасці, актывізацыі даследчай дзейнасці вучняў на базе СШ№ 2 імя К.П.Арлоўскага прайшоў раённы фестываль юнага даследчыка, арганізаваны аддзелам па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Аб гэтым расказала дырэктар названай установы адукацыі Галіна Русекцая.

Такое маштабнае мерапрыемства ў раёне праводзілася ўпершыню і, на думку арганізатараў і ўдзельнікаў фестывалю, прайшло на дастаткова добрым узроўні. Удзел у фестывалі прынялі не толькі вучні, якія падрыхтавалі даследчыя работы ці маюць пэўны вопыт такой дзейнасці, але і зацікаўленыя, тыя, каму пакуль не хапае вопыту, упэўненасці ў сабе і сваіх сілах. Як адзначыла намеснік начальніка аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Далганава, фестываль і прызначаны для актывізацыі такой дзейнасці ў раёне, большай зацікаўленасці ў ёй і вучняў, і педагогаў.
Да пачатку прэзентацыі даследчых работ юныя ўдзельнікі ў саставе дзвюх каманд прайшлі квэст “Я намячаю шлях да адкрыццяў”. Пакуль рабяты выконвалі розныя заданні, тым самым набліжаючыся да месца прэзентацыі даследчых работ, педагогі за круглым сталом абмеркавалі пытанне “Роля і месца кіраўніка ў арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў”. Вопытам сваёй работы ў гэтым накірунку падзяліліся намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага Алена Каранкевіч і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Барчыцкага НПК ДС-СШ Яўген Рышкевіч.
Настаўнік вучэбнага прадмета “Хімія” СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага Таццяна Косцева прадэманстравала рабятам хімічны вопыт “Незвычайная змяя”, падчас якога можна было назіраць, як звычайная таблетка глюканата кальцыя пры награванні павялічылася ў аб’ёме і набыла форму, падобную да змяі.
Кульмінацыяй жа фестывалю стала прэзентацыя даследчых работ. Чатыры вучні прадставілі свае работы: Дар’я Ганчарова і Ксенія Котава з СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага, Марыя Каралькова з Жыліцкага НПК ДС-СШ і Аляксей Аляксееў з Мышкавіцкай СШ. Юныя даследчыкі паведамілі пра свае навуковыя пошукі і іх вынікі.
Падчас падвядзення вынікаў фестывалю Наталля Далганава яшчэ раз падкрэсліла значнасць даследчай работы вучняў і адзначыла, што ва ўстановах адукацыі раёна створаны належныя ўмовы для выяўлення і раскрыцця творчага, інтэлектуальнага патэнцыялу рабят. Для атрымання станоўчых вынікаў работы ў гэтым накірунку дастаткова толькі жадання і зацікаўленасці абодвух бакоў: вучняў і настаўнікаў, а яшчэ патрэбны падтрымка і пасільная дапамога бацькоў.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024