У ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» Кіраўскага раёна ўшанавалі лепшых працаўнікоў

У ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» прайшло ўрачыстае ўшанаванне лепшых працаўнікоў сельгаставарыства ў межах святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Рассветаўцаў, якія сабраліся ў Мышкавіцкім СДК, віталі старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, дырэктар «Рассвета» Аляксандр Багель, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, намеснік дырэктара «Рассвета» па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама Наталля Шапавалава.

Лепшым работнікам падраздзяленняў былі ўручаны Ганаровыя граматы, Дыпломы, Падзячныя лісты, грашовыя прэміі, падарункі.

Настрой прысутным узнімалі артысты Магілёўскай абласной філармоніі, заслужанага калектыву — ансамля песні і танца «Медуніца». 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.