Для людзей, сярод людзей і на карысць людзей

Для людзей, сярод людзей і на карысць людзей

100-гадовы юбілей адзначае Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу

У Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў у Мінску адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны гэтай знамянальнай даце, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі Кіраўшчыны: старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер і старшыня Магілёўскага аграпрамысловага саюза, дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель.

“Беларускі прафсаюз работнікаў АПК працуе для людзей, сярод людзей і на карысць людзей. Ён дастойна выконвае сваю галоўную місію – абараняе сацыяльна-эканамічныя правы і інтарэсы працоўных,” – гэта было падкрэслена ў віншаванні прэм’ер-міністра Сяргея Румаса, якое агучыла на ўрачыстасці начальнік Галоўнага ўпраўлення АПК Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Таццяна Шэдко.

Адзначаную місію дастойна выконвае сённяшні актыў раённай арганізацыі прафсаюза АПК. У сваіх працоўных калектывах гэта аўтарытэтныя, паважаныя людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія заўсёды трымаюць руку на пульсе дзейнасці ўсіх падраздзяленняў, прымаюць удзел у вырашэнні пастаўленых задач і праблемных пытанняў.

Падчас мерапрыемства ў Мінску сярод узнагароджаных за шматгадовую работу ў сферы абароны працоўных правоў работнікаў сельскагаспадарчай сферы быў і Віктар Ставер: ён удастоены Ганаровай граматы Рэспубліканскага аграпрамысловага саюза “БелАПС”, якую ўручыў яго старшыня Мікалай Радаман.

(Справа налева): старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер дзеліцца ўражаннямі ад паездкі на юбілейнае ўрачыстае мерапрыемства з кіраўнікамі пярвічак КСУП “Жылічы” Зінаідай Кісялёвай, упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Антанінай Смятанай, ААТ “Дабаснянскае” Святланай Голікавай, Жыліцкага сельгас­каледжа Сяргеем Арлоўскім.

З нагоды юбілейнай даты прафсаюза работнікаў АПК мы папрасілі старшыню раённай арганізацыі Віктара Ставера адказаць на пытанні рэдакцыі.

– Віктар Паўлавіч, калі ласка, падзяліцеся ўражаннямі ад урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, якое прайшло ў Мінску.
– Сход быў вельмі прадстаўнічым па саставу ўдзельнікаў і гасцей. На яго запрашаліся абласныя і раённыя лідары прафсаюза, сацыяльныя парт­нёры, прадстаўнікі галіновых саюзаў АПК Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Туркменістана, Узбекістана, ветэраны прафсаюзнага руху і інш. Было ўзнагароджана вялікае кола прафсаюзных актывістаў, у тым ліку юбілейным знакам “100 год прафсаюзу АПК”.
У сваім выступленні міністр сельскай гаспадаркі і харчавання А.М.Хацько адзначыў, што, якога б прагрэсу ні дасягала чалавецтва, мы ўсё роўна будзем кожны дзень садзіцца за стол і прымаць ежу. Яна ствараецца рукамі людзей, якімі трэба ганарыцца. Але адначасова і клапаціцца пра іх вытворчыя і бытавыя ўмовы. Гэта вялікае поле дзейнасці для прафсаюза.
Прынамсі, гэта нашы асноўныя штодзённыя справы, якія стараемся выконваць належным чынам. Адна з галоўных задач, якую нагадаў старшыня Рэспубліканскага камітэта прафсаюза Мікалай Лабушаў у сваім дакладзе, – прыкласці максімум намаганняў, каб выканаць патрабаванне Кіраўніка дзяржавы аб павелічэнні зарплаты ў АПК да ўзроўню сярэдняй па краіне.
– Прафсаюзныя актывісты раёна заўжды на “перадавой” – на палях, фермах, у розных падраздзяленнях сельгасарганізацый. Як яны выконваюць задачу па абароне правоў і інтарэсаў працаўнікоў, садзейнічаюць вырашэнню праблемных пытанняў?
– Сапраўды, мы заўжды ў гушчыні падзей, непасрэдна там, дзе шчыруюць члены прафсаюза АПК. Хачу падкрэсліць, што ў сваёй дзейнасці імкнемся працаваць на апярэджванне ўзнікнення зваротаў, скаргаў па пэўных пытаннях, канфліктаў. Многае вырашаем у рабочым парадку, даём кансультацыі. Гэтаму садзейніча­юць і адзіныя дні інфармавання, Дні жывёлавода, дзе адбываецца адкрыты дыялог з лю­дзьмі. Калі ўзнікаюць пытанні, напрыклад, па аплаце працы, выкананні калектыўнага дагавора, агучваюцца сацыяльныя праблемы, растлумачваем на месцах, асобныя з іх бяром на кантроль. Многія запыты вырашаюцца ў пярвічках. Стараемся зрабіць так, каб праблемнае пытанне не турбавала чалавека.
Думаю, у тым, што па раёне ў цэлым зменшылася колькасць зваротаў, ёсць і пэўная заслуга прафсаюзных работнікаў.
– Давайце нагадаем іншыя справы і клопаты вашага прафсаюза, якіх нямала.
– У цэлым лічу: за мінулыя гады ўдалося зрабіць многае, у першую чаргу, таму, што працуем разам, зладжана з раённай уладай, наймальнікамі, сацыяльнымі партнерамі.
Напрыклад, арганізацыя акцыі “Наш жывёлавод” сумесна з Аграпрамысловым саюзам, упраўленнем па сельскай гас­падарцы і харчаванні райвыканкама. На рабочых месцах гутарым з работнікамі ферм і комплексаў па надзённых тэмах, лепшыя калектывы і жывёлаводы ўзнагароджваюцца падарункамі. Такім чынам, на аб’ектах з’яўляюцца мікрахвалевыя печы, халадзільнікі, наборы посуду.
Падчас пасяўной і ўборачнай кампаній ушаноўваем перадавікоў спаборніцтва прама на полі.
Адны з самых важных для нас – пытанні аховы працы, эфектыўная работа грамадскіх інспектараў.
Разам наладжваем культурна-масавыя, спартыўныя мерапрыемствы. Варта адзначыць стабільныя поспехі нашай каманды на абласной спартакіядзе работнікаў АПК.
Ёсць наш уклад і ў тое, што створаны і ствараюцца належныя бытавыя ўмовы для жывёлаводаў, механізатараў. Адпрацавана арганізацыя гарачага харчавання. Самае галоўнае, кіраўнікі сельгасарганізацый ідуць насустрач: дзе неабходна, праводзяцца рамонты сталовых, добраўпарадкоўваюцца памяшканні (за апошні час – у КСУП “Чырвоны баец”, “Барчыцы-агра”, РАПТЗ). Калі раней харчаваліся толькі механізатары і жывёлаводы, зараз – і работнікі, абслугоўваючыя грамадскі статак, удзельнікі палявых работ і іншыя.
– Назавіце лепшых прадстаўнікоў прафсаюзнага руху Кіраўшчыны, якія ўнеслі і ўносяць істотны ўклад у вырашэнне ўскладзеных на вашу структуру задач.
– Не было б станоўчых вынікаў у нашай рабоце зараз, каб не фундамент, закладзены прафактывам раёна ў мінулыя гады. Гэта сённяшнія ветэраны прафсаюзнага руху: былыя кіраўнік раённай арганізацыі М.С.Худавец, старшыні прафкамаў — “Рассвета” Г.М.Русецкая, “Чырвонага байца” І.А.Галанцоў, Жыліцкага сельгаскаледжа А.І.Лямцаў, “Барчыцы-агра” Г.К.Дзятлава. Зараз плённа займаюцца прафсаюзнай работай Н.І.Шапавалава, старшыня прафкама самай вялікай – рассветаўскай прафарганізацыі, З.К.Кісялёва – КСУП “Жылічы”, Р.П.Русецкая – РАПТЗ, прафгрупорг МТК “Цейкавічы” “Рассвета” В.Л.Клімовіч, перадавы жывёлавод і актывістка ў грамадскім жыцці, якая абрана членам раённага прафсаюзнага камітэта. Адзначу і больш маладых нашых актывістаў. А.А.Ланкуць з КСУП “Ніва-Барсукі” быў прафсаюзным лідарам, пасля перавыбрання дапамагае ў рабоце новаму старшыні прафкама. Упэўнены, што ўсё атрымаецца ў новага лідара Жыліцкага сельгаскаледжа С.С.Арлоўскага. Можна называць многіх, у тым ліку прафгрупоргаў, работа якіх, можа, не такая бачная, як у старшыняў, але вельмі значная для іх калектываў.
Ад усёй душы віншую з юбілейнай датай прафсаюзны актыў раёна, ветэранаў руху, працаўнікоў аграпрамысловага комплексу! Прыміце, калі ласка, шчырую ўдзячнасць за руплівую, плённую працу. Прафсаюзным работнікам жадаю быць заўжды на варце інтарэсаў працаўнікоў АПК раёна.

Інтэрв’ю ўзяла Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024