На галоўнай ёлцы Кіраўскага раёна

На галоўнай ёлцы Кіраўскага раёна

У межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” у Цэнтры культуры і вольнага часу прайшло традыцыйнае раённае дабрачыннае свята, у якім прынялі ўдзел пераможцы раённых, абласных алімпіяд, творчых конкурсаў, турніраў, спаборніцтваў, а таксама дзеці-інваліды, дзеці-сіроты, дзеці, застаўшыеся без бацькоўскай апекі.

На свята завіталі ганаровыя госці – старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Сухадольскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, намеснікі старшыні райвыканкама, члены раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў.

Шчырыя віншаванні адрасаваў прысутным у зале старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы. У сваім выступленні ён спыніўся на адметных поспехах вучняў устаноў адукацыі раёна. Толькі за мінулы год па выніках адукацыйных, творчых, спартыўных конкурсаў, спаборніцтваў імі заваявана больш за 300 дыпломаў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Так, высокіх дасягненняў дабіліся Анастасія Бялянава з СШ №1, якая на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды атрымала дыплом ІІ ступені па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне”, дзяўчына была ўзнагароджана прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўнесена ў банк дадзеных адоранай моладзі Рэспублікі Беларусь, Віктар Будніцкі з СШ №1, які ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі ўзнагароджаны заахвочвальным прызам. У Год малой радзімы значныя поспехі былі ў Вольгі Прыгажаевай з Барчыцкага НПК ДС-СШ, стаўшай прызёрам навукова-практычнай канферэнцыі “Першыя крокі ў навуку”, Лізаветы Пялавай з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, атрымаўшай дыплом ІІ ступені на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Краязнаўчыя даследаванні як сродак прыцягнення вучняў да пошукава-даследчай дзейнасці”, Дар’і Ананіч з ЦДАДіМ, якая стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу юных чытачоў “Жывая класіка”. Выхаванцамі клуба інтэлектуальных гульняў “Эрудыт” заваёвана больш за 40 дыпломаў у інтэлектуальных турнірах і чэмпіянатах рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў.
Вучні Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева ў саставе зборнай каманды вобласці сталі пераможцамі рэспубліканскіх спаборніцтваў па зімовым мнагабор’і “Здароўе” дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.

Спартсмены СДЮШАР сталі ўладальнікамі 4 першых камандных месцаў, 10 другіх, 7 трэціх месцаў па валейболе, футболе, веласпорце, цяжкай атлетыцы. Дастойныя рэзультаты паказалі кіраўчане на Спартакіядзе школьнікаў, Спартакіядзе дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Магілёўскай вобласці, першынстве вобласці па розных відах спорту. Міхаіл Гулы адзначыў, што ўсе гэтыя перамогі – яркі прыклад таго, што дзякуючы таленту, працавітасці і ўпартасці можна скарыць любыя вяршыні, увасобіць у жыццё самыя смелыя мары.

Старшыня райвыканкама пажадаў рабятам новых перамог і дасягненняў у надыходзячым годзе не толькі ў вучобе, але і ва ўсіх добрых пачынаннях.

Асаблівыя словы ўдзячнасці за выхаванне і клопат аб дзецях прагучалі ў адрас настаўнікаў, якія сваім уласным прыкладам вучаць маладое пакаленне кіраўчан любіць сваю малую радзіму, свята шанаваць гістарычнае мінулае краіны.

Міхаіл Гулы павіншаваў усіх з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі. Рабяты выказалі кіраўніку раёна словы падзякі за падтрымку і разуменне, за магчымасць займацца любімымі справамі ў розных гуртках па інтарэсах і спартыўных секцыях. У падарунак ад імя ўсіх вучняў устаноў адукацыі яны паднеслі карціну, на якой была выява аднаго з казачных і прыгожых вугалкоў Кіраўшчыны.

А потым на сцэне разгарнулася навагодняе прадстаўленне “Шчаўкунчык” на сучасны лад з Дзедам Марозам і Снягуркай, добрымі і злымі персанажамі, апошнія, як заўжды, імкнуліся сапсаваць надыходзячае чароўнае свята. Рабяты шчыра хваляваліся за лёс прынца Шчаўкунчыка, зачараванага злой каралевай Мышыльдай, за добрую Мары, якая здолела знайсці арэх Кракатук і вызваліла прынца ад злых чараў. Нягледзячы на ўсе казачныя перыпетыі, дабро перамагло, і Новы год прыйшоў да рабят і дарослых. Усе дружна паклікалі Дзеда Мароза і Снягурку і запалілі агеньчыкі на навагодняй ёлцы. Яшчэ адным яркім і радасным момантам свята сталі салодкія падарункі, якія атрымалі ўсе прысутныя ў зале хлопчыкі і дзяўчынкі.
Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024
Актуально

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Сельское хозяйство

Не сціхае гул рухавікоў на палях КСУП “Чырвоны баец”

16 апреля 2024
Общество

Заседание комиссии

16 апреля 2024
Профилактика и безопасность

С 15 апреля по 1 мая по всей стране проходит республиканская пожарно-профилактическая акция «За безопасность вместе»

15 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Прием граждан

Правовой приём граждан

15 апреля 2024
Общество

В Могилёве прошли соревнования по тяжёлой атлетике в рамках областной спартакиады школьников

14 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры и досуга состоялся III открытый региональный фестиваль хореографических коллективов «В ритме танца»

14 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Витамины круглый год!

14 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Сельское хозяйство

Дзе захоўваецца тэхналогія, там і вынікі

3 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024