5 студзеня – Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў

З добрымі вынікамі падышлі супрацоўнікі ЦБП № 709 ААТ «ААБ Беларусбанк» да свайго прафесійнага свята – практычна ўсе даведзеныя прагнозныя паказчыкі выкананы. Добра спрацавалі  дзякуючы напружанай і адказнай рабоце ўсіх структурных падраздзяленняў Цэнтра банкаўскіх паслуг, правільна наладжанай арганізацыі дзейнасці калектыву.

Спецыяліст па продажу рознічных банкаўскіх прадуктаў Анастасія Іванова, спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг Крысціна Гарохава, кіраўнік аперацыйнай службы Антон Крыксін.

Кіруе ЦБП дырэктар Алена Лявіцкая. Маючы за плячыма вялікі вопыт работы ў дадзенай сферы, яна валодае ўсімі тонкасцямі банкаўскай справы.

«Беларусбанк» сёння – самая аўтарытэтная і надзейная фінансава­крэдытная ўстанова краіны з шырокім спектрам банкаўскіх прадуктаў і паслуг, якія накіраваны, у першую чаргу, на якаснае абслугоўванне кліентаў.

Па словах дырэктара, банк карыстаецца даверам жыхароў раёна, якія захоўваюць свае зберажэнні на яго рахунках. Скарыстаўшыся крэдытнай падтрымкай, сотні кіраўчан палепшылі свае жыллёвыя ўмовы, а таксама ажыццявілі значныя для сябе мары – атрымалі адукацыю, зрабілі буйную пакупку, наведалі іншыя краіны.

Кліентамі Цэнтра з’яўляюцца як фізічныя, так і юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі. ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе мноства розных паслуг, большую частку якіх аказвае і ЦБП №709. Спектр іх з году ў год пашыраецца.

Працуюць у ЦБП 18 чалавек. Тут удала спалучаюцца вопыт работнікаў са стажам і энтузіязм маладых спецыялістаў. Гэта згуртаваны калектыў прафесіяналаў, людзей, аддадзеных сваёй справе, гатовых з усёй адказнасцю вырашаць пастаўленыя перад імі задачы. З пашанай і павагай супрацоўнікі ЦБП ставяцца да ветэранаў калектыву.

Аляксандра КАЛІНІНА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.