Адзіны дзень інфармавання пройдзе 16 студзеня
Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў Кіраўскім раёне ў чацвер, 16 студзеня, на тэмы:
“Рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь: занятасць і заработная плата насельніцтва”; “Асноўныя прычыны пажараў. АПА. Бяспечнае Хрышчэнне”.
Будзе таксама абмеркавана пытанне: “Ранняе выяўленне і прафілактыка сямейнага недабрабыту”.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства.