Да 125-годдзя з дня нараджэння К.П.Арлоўскага

Да 125-годдзя з дня нараджэння К.П.Арлоўскага

“З дзяцінства люблю я свой лясны край, сваю беларускую зямлю. Што з таго, што радзіла наша зямля бедна, і для тых, хто не ведаў яе, лічылася няветлівай! Мне яна заўсёды была як родная маці!” – гэта словы нашага знакамітага земляка, першага старшыні калгаса “Рассвет”, Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай Працы Кірылы Пракопавіча Арлоўскага. Яны вельмі актуальна гучаць зараз, у Год малой радзімы, бо адданасць гэтага чалавека роднай зямлі, краю, дзе нарадзіўся і адкуль пайшоў у дарослае жыццё, а потым аддаў яму ўвесь свой запал, увасобіў мары і надзеі, вельмі павучальныя для сённяшняга і наступных пакаленняў.

Нарадзіўся К.П.Арлоўскі 30 студзеня 1895 года ў мнагадзетнай сялянскай сям’і ў вёсцы Мышкавічы. Лёс так распарадзіўся, што студзень стаў першым і апошнім месяцам ягонага жыцця: ён пакінуў гэты свет 13 студзеня 1968 года.

Да 1915 года Кірыла Арлоўскі пражываў разам з бацькамі, вучыўся ў царкоўна­прыходскай школе, а потым – на курсах па садаводстве і агародніцтве. Змалку яго вызначалі цікаў­насць да ўсяго, выдатная памяць, кемлівасць. У многім дзякуючы гэтаму пры мабілізацыі падчас Першай Сусветнай вайны ён трапіў у вучэбную каманду, і на перадавую Заходняга фронту Арлоўскі прыехаў ужо унцер­афіцэрам.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года і да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны жыццё К.П.Арлоўскага было звязана з разведкай, органамі УНК, НКУС і НКДБ. Барацьба з бандытызмам, удзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі, нелегальная работа ў Кітаі, смяротна небяспечныя аперацыі разведвальна­дыверсійнай групы НКДБ “Сокалы” ў час Вялікай Айчыннай вайны, за якія падпалкоўнік дзяржбяспекі Арлоўскі быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза…

Атрымаўшы ў апошняй баявой аперацыі цяжкія раненні, прывёўшыя да калецтва, ён не змірыўся. Трохпакаёвая кватэра ў Маскве і персанальная пенсія не радавалі гэтага няўрымслівага чалавека. Кірыла Пракопавіч прыняў рашэнне ехаць працаваць старшынёй калгаса ў спаленую вайной родную вёску Мышкавічы.

У архівах асаблівага сектара ЦК Кампартыі Беларусі захавалася копія заявы, напісанай 6 ліпеня 1944 года К.П.Арлоўскім на імя Сталіна. Шэсць старонак тонкай папіроснай паперы акуратнага машынапіснага тэксту, якія пацвярджаюць, што Кірыла Пракопавіч быў чалавекам ва ўсіх сэнсах адметным. Змест заявы сведчыць аб скрупулёзнасці і грунтоўнай падрыхтоўцы Героя Савецкага Саюза Арлоўскага да сваёй новай работы ў сельскай гаспадарцы.

У заяве Арлоўскі прыводзіць асноўныя вехі сваёй жыццёвай і баявой біяграфіі, уключаючы падрабязнае апісанне апошняй баявой аперацыі і яе вынікі, у тым ліку і тое, што ў гэтым баі “быў цяжка паранены і кантужаны, у выніку чаго былі ампутаваны правая рука па плячо, на левай – 4 пальцы і пашкожданы слухавы нерв на 50­60%. Там жа, у лясах Баранавіцкай вобласці, фізічна акрэп і ў жніўні 1943 года радыёграмай быў выкліканы ў Маскву”.

Далей К.П.Арлоўскі рэзюмуе: “Матэрыяльна, дзякуй клопатам дзяржавы і ўрада, я жыву вельмі добра. Маральна – дрэнна. Партыя навучыла мяне ўпарта працаваць на карысць любімай Радзімы; мае фізічныя недахопы (страта рук і глухата) не дазваляюць працаваць на ранейшай рабоце, але паўстае пытанне: ці ўсё я аддаў Радзіме?

Да маральнага задавальнення я глыбока перакананы ў тым, што ў мяне дастаткова фізічных сіл, вопыту і ведаў для таго, каб яшчэ прынесці карысць у мірнай працы.”

У якасці довадаў сваёй гатоўнасці да працы ў сельскай гаспадарцы Арлоўскі піша ў заяве, што на працягу жыцця надаваў магчымы час рабоце над сельскагаспадарчай літаратурай, па роду дзейнасці бываў у калгасах Беларусі, грунтоўна прыглядаўся да гэтай справы і палюбіў яе.

У заключэнне Арлоўскі выказвае Сталіну просьбу ў крэдыце ў атавараным і грашовым выражэнні. Гэтую просьбу ён падмацоўвае канкрэтным планам аднаўлення гаспадаркі.

Калі пісалася гэтая заява, яшчэ дыміўся Мінск, працягвалася наступальная аперацыя “Баграціён”. Тым не менш, просьба К.П.Арлоўскага была задаволена.

Аб калгасе “Рассвет” і яго поспехах праз 10 гадоў даведаўся ўвесь Савецкі Саюз…

З першых крокаў у калгасе Арлоўскім былі наладжаны дзейсныя ўлік, кантроль, адказнасць кожнага за матэрыяльныя каштоўнасці і арганізацыю работы.

Паступова калгас “Рассвет” стаў працвітаючым і адбылося гэта дзякуючы волі старшыні і яго аднадумцаў. Усе, хто ведаў Арлоўскага, адзначалі яго неабыякавае стаўленне да лёсу гаспадаркі і працы калгаснікаў. Свае знакамітыя чатыры “не” старшыня зрабіў законам жыцця: не гультайнічаць, не красці, не п’янстваваць, не пускаць слоў на паветра. Калгаснікі зразумелі, якія думкі і сілы кіруюць гэтым чалавекам, прынялі яго патрабавальнасць, а, прывучыўшыся да парадку, узнагародзілі яго ўсеагульным прызнаннем і павагай.

Мінуў час, і пад кіраўніцтвам К.П.Арлоўскага калгас “Рассвет” вырас у шматгаліновую гаспадарку, адну з перадавых на прасторах былога Саюза. Практычна ўсё, аб чым марыў Кірыла Пракопавіч, было ажыццёўлена, нават пабудаваны першы ў рэспубліцы калгасны санаторый.

У 1958 годзе Арлоўскаму за подзвігі ў мірнай працы было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Ён стаў першым Героем Савецкага Саюза, удастоеным вышэйшай дзяржаўнай адзнакі за працоўны подзвіг. К.П.Арлоўскі таксама быў удастоены пяці ордэнаў Леніна, двух ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга, многіх медалёў.

Памяць аб К.П.Арлоўскім захоўваецца ў гісторыі раёна, сэрцах землякоў.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024