На аснове дасягнутага – да намечаных арыенціраў

На аснове дасягнутага –  да намечаных арыенціраў

На фінішы адыходзячага года звычайна ацэньваюцца яго вынікі і вызначаюцца арыенціры на новы год.

На чарговай, 22 сесіі раённага Савета дэпутатаў 28 склікання, якая адбылася 27 снежня 2019 года, былі зацверджаны прагноз сацыяльна­эканамічнага развіцця раёна і раённы бюджэт на 2020 год. А перад гэтым на пасяджэнні райвыканкама праект прагнозу сацыяльна­эканамічнага развіцця раёна, раённага бюджэту на 2020 год былі абмеркаваны і адобраны.

Па традыцыі, пераднавагодняе пасяджэнне райвыканкама пачалося з уручэння ўзнагарод – гэтую місію выканаў кіраўнік раёна Міхаіл Гулы.

Кіраўнік раёна Міхаіл Гулы ўручае кубак і дыплом райвыканкама начальніку аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталлі Траццяковай за першае месца аддзела па выніках круглагадовай спартакіяды калектываў фізічнай культуры раёна за 2019 год.

Былі таксама агучаны вынікі конкурсу на лепшае афармленне тэрыторый арганізацый раёна да Новага года. Падзячнымі пісьмамі райвыканкама ўзнагароджаны калектывы ПМК­255, УКП “Жылкамгас”, раённай цэнтральнай бальніцы. Заахвочвальнымі падарункамі адзначаны калектывы філіяла ААТ “Кіруючая кампанія холдынга “Бабушкина крынка”, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска.Былі абвешчаны вынікі круглагадовай спартакіяды калектываў фізічнай культуры раёна за 2019 год: першае месца – на рахунку аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, другое – ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, трэцяе – Жыліцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа. Пераможца адзначаны кубкам і дыпломам райвыканкама, прызёры – дыпломамі адпаведных ступеней.

На 22 сесіі раённага Савета дэпутатаў у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” падарункавы сертыфікат ад Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Галіна Слабоднікава ўручыла дырэктару Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска Наталлі Котавай для ўзорнай студыі юнага мадэльера “Жамчужына” – набыцця швейнай машынкі.

Старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава ўручае падарункавы сертыфікат ад Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў дырэктару Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Наталлі Котавай – для ўзорнай студыі юнага мадэльера “Жамчужына” .

Яна падкрэсліла, што дзейнасць райвыканкама, арганізацый раёна была накіравана на выкананне галоўнай задачы – дасягнення рэальнага павышэння дабрабыту і ўзроўню жыцця людзей, захавання сацыяльна­эканамічнай стабільнасці.Падчас пасяджэння райвыканкама на чакаемых выніках выканання параметраў прагнозу сацыяльна­эканамічнага развіцця раёна за 2019 год спынілася намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая.

У ходзе пасяджэння райвыканкама і сесіі раённага Савета дэпутатаў былі агучаны асноўныя напрамкі развіцця раёна ў 2020 годзе. Паказчыкі прагнозу, як адзначыла Таццяна Русецкая, вызначаліся з улікам леташніх тэндэнцый і вынікаў развіцця эканомікі.

Раённы бюджэт на 2020 год захаваў сацыяльную скіраванасць.

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МіКЕШыНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024