Юбілейны міжрэгіянальны фестываль “Калядныя сустрэчы сяброў” прайшоў на Кіраўшчыне

Юбілейны міжрэгіянальны фестываль “Калядныя сустрэчы сяброў” прайшоў на Кіраўшчыне

У дзясяты раз на Кіраўшчыне прайшоў міжрэгіянальны фестываль “Калядныя сустрэчы сяброў”. Традыцыйна ён сабраў пад сваім крылом наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва не толькі нашай вобласці, але і суседняй – Гомельскай. На свяце панавалі станоўчыя эмоцыі, душэўная цеплыня, дабрыня і шчырая радасць.

Сярод ганаровых гасцей свята – галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Алена Арцёмчык, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская.
Сёлета на базе санаторыя СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага сабралася 6 каманд, гэта прадстаўнікі Першамайскага і Ленінскага раёнаў г.Бабруйска – “Зефір” і “Бобр і Кампанія”, Асіповіцкага раёна – “Вясёлыя рабяты”, Клічаўскага – “Ольса”, Кіраўскага – “Пакаленне NEXT” і Светлагорскага – “Новае пакаленне”.

Удзельнікі прадставілі на суд журы і гледачоў свае конкурсныя нумары: “Калядная песня”, Каляднае “Аліўе-мюзыкл-шоу”, выставу вырабаў і сувеніраў на навагоднюю тэматыку, “Калядную казку”.

Як заўсёды, кожная з каманд вельмі творча і адказна падышла да выканання заданняў, усе імкнуліся паказаць свае творчыя і артыстычныя здольнасці. Было на фестывалі шмат песень, вершаў, казачных і неверагодна чароўных пераўтварэнняў. Кожнае выступленне гледачы сустракалі бурнымі апладысментамі. 

Падчас падвядзення вынікаў конкурсаў журы было вельмі складана вызначыцца з пераможцамі: усе ўдзельнікі фестывалю, як гаворыцца, “адпрацавалі” на сто працэнтаў. А таму кожная з каманд стала пераможцай у адной з намінацый. Так, кіраўчане прызнаны лепшымі ў намінацыі “Калядная песня”, прадстаўнікі ТЦСАН Ленінскага раёна г.Бабруйска – “Калядная казка”, наведвальнікі Светлагорскага ТЦСАН атрымалі званне “Самыя артыстычныя”, Клічаўскага РЦСАН – “Самыя згуртаваныя”, “Самымі творчымі” сталі рабяты з Асіповіцкага РЦСАН, а “Самымі крэатыўнымі” – з Першамайскага раёна г.Бабруйска.

Усе каманды атрымалі дыпломы, памятныя сувеніры і прызы фестывалю. Аб’яднала ўдзельнікі і дапамагла яшчэ больш пасябраваць святочная дыскатэка.

Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024